Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'пераклады'

«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Чытаць далей...
Прэзентацыя "нарвежскага" нумару "ПрайдзіСвета"
16 кастрычніка 2017 У кнігарні "логвінаЎ" (пр-т Незалежнасці, 37а) Чытаць далей...
Крышталічныя структуры Тумаса Транстромера
"Праз Транстромера можна спазнаць Швецыю. Здаецца, прыедзеш упершыню – і адчуеш, згадаеш атмасферу гэтых пейзажаў – подых мора, халоднае паветра, вельмі шмат сіняга. Прыродны свет у вершах Транстромера дзеліцца па гарызанталі – ад нябёсаў да прадоння. І ў ім – птушкі, людзі, багі. Іерархія тут не працуе", — пра кнігу "Пад вольным небам" піша Алена Карп. Чытаць далей...
Нарвежскі вецер [18+] — новы нумар часопіса «ПрайдзіСвет»
І па-за тэмай нумару мы друкуем самыя цікавыя пераклады фіналістаў конкурсу «Экслібрыс». Аўтары, да якіх звярнуліся маладыя перакладчыкі і перакладчыцы, — Кларк Эштан Сміт, Аксана Забужка, Фланэры О’Конар, Джэром Клапка Джэром і іншыя. Піша рэдакцыя часопіса. Чытаць далей...
Нешараговая дзіцячая кніга пра павагу да іншасці
З’явілася выданне, якое вучыць любові, але не шаблонна, не павучальна і не пафасна. Зусім нядаўна ў серыі «Каляровы ровар» Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў пераклад на беларускую мову кнігі шведскай дзіцячай пісьменніцы і ілюстратаркі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Чытаць далей...
Тры плюс два: у Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў «Экслібрыса»
Урачыстая цырымонія прайшла ўчора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Ад імя музея выступіла Вольга Гулева, яна ж напрыканцы імпрэзы прыняла падарунак ад Саюза беларускіх пісьменнікаў: серыю вядомых здымкаў, у якіх пісьменнікі прымерылі ролі паганскіх бостваў. Чытаць далей...
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
27 верасня а 18:30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. Багдановіча, 13) адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Літаратурнага конкурсу «Экслібрыс» імя Францішка Скарыны. Сёлета, у год 500-годдзя выхаду першай беларускай кнігі -- скарынаўскага перакладу «Псалтыра» -- конкурс быў прысвечаны мастацкаму перакладу. Уваход вольны. Чытаць далей...
Бабіна лета 2017 з Нінай Мацяш (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Землякі бязмежна любяць і памятаюць сваю Ніну Іосіфаўну. 20 верасня, у дзень нараджэння паэткі і перакладчыцы, на яе радзіме ў Белаазёрску штогод праходзяць паэтычныя чытанні. У залі мясцовага Палаца культуры, без перабольшання, збіраецца амаль увесь горад. Тэматычная экспазіцыя ў бібліятэцы, а таксама месца спачыну пісьменніцы патанаюць у кветках, якія яна так любіла. Чытаць далей...
Ён такі разумны, а яна вясёлая. Суперкніга пра Біла з Болаю
Саюз беларускіх пісьменнікаў выпусціў унікальную дзіцячую кнігу “Суперкніга пра Біла з Болаю” пра маленькую дзяўчынку з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта першая кніга па-беларуску, дзе пранікнёна і рэалістычна распавядаецца пра сям’ю, у якой расце незвычайнае дзіця. Чытаць далей...

Афiша

21 лістапада
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
У мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка).
23 лістапада
ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ
Прэзентацыя падручніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31, аўд. 304).
25 лістапада
Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
Запрашаем у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына).
25 лістапада
«Кніжная Шафа» ўпершыню прадстаўляе выставу малюнкаў
Паказ пройдзе з 24 кастрычніка (адкрыццё) па 25 лістапада ў Мінску.
Наш канал на YouTube