Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'прэзентацыі'

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца прэзентацыя новага выпуска Бібліятэкі СБП "Кнігарня пісьменніка" — пабачыў свет новы раман Ксеніі Шталенковай “Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах”. Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова. Чытаць далей...
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!
21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча
05 снежня 2017 Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць. Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве (фота)
Магілёў стаў трэцім абласным цэнтрам краіны, дзе з поспехам была прэзентаваная кніга «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Чытаць далей...
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
29 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
Сёння, пад дэвізам "Ведай нашых", у мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Гомелі
22 лістапада беларускі пераклад вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера «Пад вольным небам» быў прэзентаваны ў Гомелі. Маштабны праект, што сёлета ажыццявіў Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з Амбасадай Швецыі ў Беларусі, паспяхова крочыць па краіне. Раней адбыліся сустрэчы з чытачамі ў Мінску і Віцебску, учора міжнародная кампанія ўдзельнікаў дабралася і да горада на Сожы. Чытаць далей...

Афiша

19 снежня
Прэзентацыя кнігі “Мазаіка жыцця” Аляксандра Тамковіча
Аляксандр Тамковіч і Міжнародны Прэс-клуб запрашаюць.
21 снежня
Пасмакуем «Калядную кашу»!
У кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).
22 снежня
«Губернскі дэтэктыў» — новы раман Ксеніі Шталенковай
У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча 7А).
Наш канал на YouTube