Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'прэзентацыі'

«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве (фота)
Магілёў стаў трэцім абласным цэнтрам краіны, дзе з поспехам была прэзентаваная кніга «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Чытаць далей...
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Магілёве
29 лістапада ў Магілёве ў грамадскім цэнтры «Кола» (завулак Чкалава, 16) адбудзецца вялікая прэзентацыя кнігі «Пад вольным небам» Тумаса Транстромера. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Чытаць далей...
«Бліскавіцы»: Анталогія беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х (АЎДЫЯ, ФОТА)
Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду «Бліскавіцы» – унікальнае выданне. Упершыню пад адной вокладкай змешчаны творы 61 беларускай паэткі, напісаныя ў «міжваенны» перыяд – з 1918 па 1941 г., што стварае панараму літаратурнага жыцця эпохі. У кнігу ўвайшлі творы і хрэстаматыйныя, і малавядомыя, і нават ніколі не публікаваныя раней. Запрашаем праслухаць запіс прэзентацыі зборніка. Выступаюць яго ўкладальнікі Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль. Чытаць далей...
Уведалі нашых: у Мінску сустрэліся літаратары з усіх рэгіёнаў Беларусі
Сёння, пад дэвізам "Ведай нашых", у мінскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылася прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Тумаса Транстромера ў Гомелі
22 лістапада беларускі пераклад вершаў шведскага паэта-набеліста Тумаса Транстромера «Пад вольным небам» быў прэзентаваны ў Гомелі. Маштабны праект, што сёлета ажыццявіў Саюз беларускіх пісьменнікаў сумесна з Амбасадай Швецыі ў Беларусі, паспяхова крочыць па краіне. Раней адбыліся сустрэчы з чытачамі ў Мінску і Віцебску, учора міжнародная кампанія ўдзельнікаў дабралася і да горада на Сожы. Чытаць далей...
Як мастацтва дапаможа талерантнасці: дыскусія вакол «Суперкнігі пра Біла з Болаю»
21 лістапада ў прасторы «Кніжная шафа» адбылася дыскусія вакол перакладу на беларускую мову «Суперкнігі пра Біла з Болаю» Гунілы Бэргстрэм. Кніга распавядае пра дзяўчынку з асаблівасцямі, адносіны паміж членамі яе сям'і, і створана дзеля таго, каб зрабіць наша грамадства крыху больш добрым і талерантным. Чытаць далей...
Ала Петрушкевіч прэзентавала ў Гародні «Шчонаўскія абразкі» (+відэа)
Першая ў Гародні прэзентацыя кніжкі прозы Альжбеты Кеды «Шчонаўскія абразкі» прайшла ў Народным клубе творчай інтэлігенцыі «Грані». Кніжка пра малую радзіму – вёску Шчонава на Карэліччыне, з фотаздымкамі і кароткімі гісторыямі, якія, як чалавечая памяць, збіраюцца ўсё жыццё. Чытаць далей...
Ведай нашых! — усе абласныя гарады сустрэнуцца ў Мінску
23 лістапада а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) адбудзецца вялікая вечарына-прэзентацыя абласных альманахаў Саюза беларускіх пісьменнікаў «Ведай нашых!». Уваход вольны. Чытаць далей...
Як Біл з Болаю вучылі дзяцей любові да іншасці
У межах літаратурнага фестывалю «Знак роўнасці» 19 лістапада ў галерэі TUT.BY прайшла прэзентацыя перакладу на беларускую мову вершаванай гісторыі Гунілы Бэргстрэм «Суперкніга пра Біла з Болаю». «Лямцавая батлейка» дапамагла данесці да маленькіх чытачоў галоўны сэнс кнігі — навучыцца прымаць дзетак з асаблівасцямі. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube