Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'прэзентацыі'

Прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае» — 25 лістапада
Запрашаем дзетак і іх бацькоў 25 лістапада (субота) у Цэнтральную дзіцячую бібліятэку імя Астроўскага (пр. Газеты “Праўда”, 20А, ст. м. Пятроўшчына) на прэзентацыю кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста — «Фіндус з’язджае» — з удзелам перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. Песні пра Пэтсана і Фіндуса праспяваюць Андрусь Такінданг і Валерыя Валадзько. Пачатак у 12.00. Уваход вольны! Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дзетак
19 лістапада ў мінскай Галерэі TUT.BY (пр. Дзяржынскага, 57, 9 паверх; ст. м. Міхалова) адбудзецца прэзентацыя «Суперкнігі пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)», падрыхтаваная адмыслова для дзетак. Пачатак у 12.00. Уваход вольны. У межах фестывалю «Знак роўнасці». Чытаць далей...
Біл і Бола ў Мінску — прэзентацыя для дарослых (УВАГА, МЕСЦА ЗМЕНЕНА)
21 лістапада ў мінскай прасторы «Кніжная Шафа» (пр. Дзяржынскага, 9; уваход са двара; ст. м. Грушаўка) адбудзецца першая сустрэча-гутарка пра ўнікальную «Суперкнігу пра Біла з Болаю (Біл разумны, а Бола вясёлая)». Пачатак у 19.00. Уваход вольны Чытаць далей...
Дапаможнік «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя» – як постмадэрнісцкі раман
Зусім нядаўна ў выдавецтве “Медысонт” выйшаў пераклад на беларускую мову польскага акадэмічнага выдання Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага «Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя», якое змяшчае найбольш поўнае апісанне ўсяго, што адбывалася ў сусветнай гуманістыцы за апошнюю сотню гадоў. Чытаць далей...
Прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца
У чацвер, 16 лістапада, у Менску ў Кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» (Пераможцаў, 59) пройдзе вялікая прэзентацыя рамана Паўла Севярынца «Беларусалім». Чытаць далей...
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)
1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Чытаць далей...
«Пад вольным небам» Віцебска
Адразу дзве прэзентацыі кнігі беларускіх перакладаў “Пад вольным небам” шведскага нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера адбыліся 26 кастрычніка ў Віцебску. Кніга перакладаў скандынаўскага паэта сталася вялікім сумесным праектам Саюза беларускіх пісьменнікаў і Амбасады Каралеўства Швецыя ў нашай краіне. Чытаць далей...
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!
Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Чытаць далей...
Леанід Дранько-Майсюк: «Шкадую, што не пайшоў у партыю»
Да такога прызнання, трэба сказаць, нечаканага, падштурхнуў паэта не хто іншы, як Максім Танк. Але пачнем з пачатку. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube