Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'развітанне'

Адышоў у лепшы свет Дзмітрый Бугаёў (12.01.1929 — 28.12.2017)
Сёння ўначы памёр вядомы беларускі крытык і літаратуразнаўца Дзмітрый Якаўлевіч Бугаёў. 30 снежня ў рытуальнай залі Лечкамісіі а 13.00 адбудзецца развітанне і грамадзянская паніхіда па Дзмітрыі Бугаёве. Чытаць далей...
In memoriam. Раіса Стралко
1 снежня адышла ў лепшы свет Раіса Савельеўна Стралко, жонка нашага сябра, перакладчыка Валера Стралко. Выказваем шчырыя спачуванні спадару Валеру, усім родным і блізкім спачылай. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Чытаць далей...
Не стала Ады Вярцінскай
Сёння а восьмай раніцы, пасля працяглай хваробы, адышла ў лепшы свет Ада Сямёнаўна Вярцінская, выкладчыца, заслужаны педагог Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей...
Памёр Алесь Каско (10.12.1951 - 26.11.2017)
Сёння на 66-м годзе жыцця памёр вядомы паэт Алесь Канстанцінавіч Каско. Развітанне з паэтам адбудзецца заўтра ў Жабінцы. Чытаць далей...
На 90-м годзе жыцця памёр пісьменнік Уладзімір Мехаў
Сёння ноччу адышоў у лепшы свет адзін з найстарэйшых беларускіх пісьменнікаў і журналістаў Уладзімір Львовіч Мехаў (Няхамкін), аўтар кніг «Станцыя паблізу Тамбова» (1964), «Добры вечар, камбат» (1970), «Слухаецца справа аб замаху» (1972), «Старадаўняя гравюра» (1974) і інш. Чытаць далей...
Памёр Ігар Жук
Сёння ў Гародні на 61 годзе жыцця памёр вядомы беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык і гісторык літаратуры, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ігар Жук. Чытаць далей...
Памёр аўтар «Дыктатара», шведскі пісьменнік Ульф Старк
Адзін з найвядомейшых еўрапейскіх дзіцячых пісьменнікаў Ульф Старк памёр на 73-м годзе жыцця. Пра гэта паведаміла ягоная жонка, перакладчыца Яніна Арлоў. Чытаць далей...
Памёр Алесь Рыбак
7 мая пайшоў з жыцця празаік, літаратурны рэдактар, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Алесь Рыбак. Яму было 82 гады. Смуткуем і выказваем спачуванні родным і блізкім Аляксандра Пятровіча. Чытаць далей...
«Прайшоў вялікае і годнае жыццё» — з Міколам Аўрамчыкам развіталіся ў Мінску
8 мая на 98-ым годзе жыцця не стала Міколы Якаўлевіча Аўрамчыка. Паэт, празаік, эсэіст, перакладчык. За 27 гадоў працы рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць» спадар Мікола адкрыў дзясяткі таленавітых імёнаў, апублікаваў тысячы твораў. Чалавек-эпоха, які асабіста ведаў Янку Купалу і ягоную жонку Уладзіславу Францаўну, Якуба Коласа, Івана Мележа ды многіх іншых. І надзвычай сумна ўсведамляць, што сёння Беларусь развіталася з ім. Чытаць далей...
Памёр Мікола Аўрамчык. Развітанне — 10 мая
Сёння ў Мінску пасля цяжкай працяглай хваробы памёр найстарэйшы сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, паэт Мікола Якаўлевіч Аўрамчык. Яму было 97 гадоў. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube