Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'святы'

Алесю Разанаву — 70!
Сёння, 5 снежня, спаўняецца 70 гадоў беларускаму паэту і перакладчыку Алесю Сцяпанавічу Разанаву. Сардэчна віншуем і зычым моцнага здароўя, даўгалецця, дабрабыту, плённай творчай дзейнасці, яшчэ больш новых вершаў, кніг і чытачоў! ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Чытаць далей...
Прывітанне, Пэтсан і Фіндус! (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
Суботнім ранкам мінская Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага напоўнілася звонкімі дзіцячымі галасамі -- не менш за 150 дзетак і іх бацькоў прыйшлі на чароўную сустрэчу з любімымі героямі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста. Пэтсан і Фіндус сталі настолькі блізкімі нашай публіцы, што на пытанне: «На якой мове размаўляюць героі?» дзеткі з залы адказалі: «На беларускай!» Чытаць далей...
Новая кніга Віктара Карамазава — соты выпуск "Кнігарні пісьменніка"!
Гэта адбылося! У Бібліятэкі СБП “Кнігарня пісьменніка” вялікае свята – выйшаў юбілейны 100-ты выпуск кніжнай серыі. Ад часу заснавання мінула восем гадоў, а замыкае сотню кніжак серыі новы зборнік прозы вядомага беларускага пісьменніка Віктара Карамазава “Пад крыжам”. Чытаць далей...
Святліца збірае сяброў
Такімі словамі можна азначыць паэтычную сустрэчу-справаздачу магілёўскага моладзевага літаратурнага клубу “Святліца”. Юныя паэты і паважаныя госці сабраліся 11 лістапада ў памяшканні бібліятэкі імя Пушкіна, каб паказаць свае новыя вершы, пашырыць кола знаёмстваў, прыцягнуць у свой творчы калектыў новых сябраў. Чытаць далей...
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)
1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Чытаць далей...
Незалежны, трохмерны, каханы: сем выказванняў пра «Дзеяслоў»
Юбіляры атрымліваюць віншаванні. Іх, у сваю чаргу, друкуюць газеты і часопісы. Час мяняцца ролямі: «Дзеяслоў» – пятнаццаць. Чытаць далей...
«Адрасы БНР. 1918 – 2018» – каляндар ад «Бацькаўшчыны» да юбілею БНР!
Прыемныя навіны для нашых сталых чытачоў! Мы ўжо анансавалі выхад новага календара ад “Будзьмы!” з папулярнай серыі “Не маўчы па-беларуску!” на 2018 год. Ну дык ведайце, што ён ужо здадзены ў друкарню. Але гэта яшчэ не ўсё! Чытаць далей...
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!
Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Чытаць далей...
Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба
У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Чытаць далей...
«Дзеяслову» – 15! Святкуй разам з намі!
1 лістапада ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза да 15-гадовага юбілею часопіса «Дзеяслоў». Пачатак у 18.30. Уваход вольны Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube