«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае».
Чытаць далей...