Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'юбілеі'

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня адзначаюць свае юбілеі двое нашых сяброў -- паэтка, перакладчыца Галіна Дубянецкая і журналіст, музычны эксперт, празаік Дзмітрый Падбярэзскі. Віншуем! Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня святкуе свой юбілей пісьменніца, сябар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», адна з лаўрэатаў прэміі Гедройца Таццяна Барысік. Віншуем! Чытаць далей...
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
23 жніўня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Чытаць далей...
Біблія – найлепшы бэстсэлер усіх часоў
У Мінску ўрачыста адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Чытаць далей...
Віншуем жнівеньскіх юбіляраў!
Сёння, 7 жніўня, святкуюць свае юбілеі адразу трое нашых сяброў: пісьменнікі Анатоль Астапенка, Лявон Неўдах і Адам Мальдзіс. Віншуем! Чытаць далей...
Пад сонцам найвышэйшай пробы
Мяне даўно не пакідае пытанне, можа быць, нават загадка трывалай звязанасці Брыля і Стральцова. У адным з тэкстаў Валянціна Акудовіча ёсць прыпамінак пра тое, як Стральцоў намаўляў маладога крытыка напісаць эсэ пра Янку Брыля: “Чаму менавіта пра яго? Хіба якое свята ці юбілей?”. “Янка Брыль – гэта заўсёды свята”, – быў адказ. Піша Ціхан Чарнякевіч. Чытаць далей...
Прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны» – 3 жніўня
3 жніўня 2017 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сусветная спадчына Францыска Скарыны». Чытаць далей...
Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!
22 ліпеня паэтам Анатолю і Васілю Дэбішам споўнілася 55 гадоў, а перакладчык Леанід Яўменаў адзначыў 85-гадовы юбілей. ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе сваіх сяброў з днём нараджэння і зычыць натхнення на новыя творы. Чытаць далей...
Любові Турбіной — 75!
Сёння святкуе дзень нараджэння вядомая паэтка, літаратуразнаўца, перакладчыца беларускай лірыкі на рускую мову Любоў Турбіна. Доўгі час яна працавала ў нашым Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, а з 2001 года жыве ў Маскве і даследуе беларускую літаратуру. Шчыра віншуем! Чытаць далей...
Наталлі Гардзіенка — 40!
Сёння святкуе дзень народзінаў аўтарка шматлікіх кніг і артыкулаў пра беларускую эміграцыю, намесніца дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, старшыня секцыі нон-фікшн пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Наталля Гардзіенка. Чытаць далей...

Афiша

23 жніўня
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае.
Наш канал на YouTube
Дзе купіць нашыя кнігі