Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'юбілеі'

Анатолю Вярцінскаму ― 85!
Сёння святкуе дзень нараджэння выдатны беларускі паэт, адзін з старэйшынаў нашага літаратурнага цэху Анатоль Ільіч Вярцінскі. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: «З'яўленне»
18 лістапада Анатолю Ільічу Вярцінскаму спаўняецца 85 год. Святкуючы юбілей, Саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў "Тыдзень Вярцінскага": кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч каментуе адну з паэтычных кніг юбіляра. Сёння – гаворка пра зборнік "З'яўленне" (1975). Чытаць далей...
У Мінску адбудзецца экскурсія да 125-годдзя Максіма Багдановіча
“Усе мы разам ляцім да зор” пакажа наведнікам, што за кароткія вандроўкі ў Беларусь з паэтам паспела шмат чаго адбыцца. Чытаць далей...
«Вечны ў слове». У Горадні прэзентавалі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна
У Горадні прадставілі кнігу апошніх успамінаў пра Генадзя Бураўкіна «Перадусім Беларусь». Упершыню ў адной кнізе надрукавалі апошнія гутаркі з паэтам, яго ўласнае падсумаванне жыцця, творчасці і таксама апошні запавет нашчадкам. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: «Чалавечы знак»
Я бы назваў "Чалавечы знак" кнігай адвагі. Напэўна, ні да таго, ні пасля Вярцінскі не выкажацца настолькі рэзка пра рэчы, якія яго хвалююць. Тут супадзе аўтабіяграфічнае і шасцідзясятніцкае, надзённае і запаветнае. Як і з вокладкі Арлена Кашурэвіча, з тэкстаў праступае чалавек, які ўвесь ― намаганне, памкненне: як антычны атлант, ён спрабуе і пазбыцца межаў, і ўтрымаць неба ў сваіх руках. Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага: цяга да абагульнення
Саюз беларускіх пісьменнікаў вырашыў успомніць у гэты тыдзень, які варта было б назваць “тыднем Вярцінскага”, пяць паэтычных зборнікаў Анатоля Ілліча: кожны дзень крытык Ціхан Чарнякевіч будзе каментаваць адну з кніг юбіляра. Сёння ў аб'ектыве – другі зборнік "Тры цішыні". Чытаць далей...
Тыдзень Вярцінскага
Можна, канечне, называць яго “адным з найстарэйшых літаратараў Беларусі”, “лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы”, шматгадовым рэдактарам “ЛіМа”, экс-дэпутатам беларускага парламенту, але пры ўсім тым наўсуцэль забыцца напісаць, што Анатоль Вярцінскі, якому 18 лістапада споўніцца 85 гадоў, вельмі моцна змяніў у 1960-я гучанне, форму і самы падыход да паэзіі. Чытаць далей...
У люстэрку гісторыі падзей, духу і пачуцця
У гэтым годзе беларускі пісьменнік Генрых Далідовіч адзначыў свой 70-цігадовы юбілей. Каб павіншаваць празаіка, падзяліцца ўражаннямі пра яго творчасць і даведацца пра далейшыя планы, у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча ў Чырвоным касцёле сабраліся калегі, сябры і прыхільнікі таленту пісьменніка. Чытаць далей...
Мікола Гіль. Неадступнасць
14 кастрычніка 2016 Калі б аўтарам гэтай кнігі быў малады паэт, то выданне можна было б смела назваць эксперыментальным. Маўляў, творца сам сабе кінуў выклік ці пабіўся аб заклад з калегам, што здолее ўкласці цэлую кнігу толькі з васьмірадкоўяў, пры гэтым кожны верш мусіць складацца з двух чатырохрадковых слупкоў. Чытаць далей...
“Магія Паэзіі. Магія Веры”
10 кастрычніка 2016 Да 80-годдзя Веры Рыч. Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
31 траўня
Тэатр "Зніч" запрашае ў траўні
Расклад спектакляў на травень.
Наш канал на YouTube