Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'юбілеі'

Валерыю Гапееву – 55!
6 лютага наш сябар, аўтар прозы Валеры Гапееў святкуе свой юбілей. Віншуем! Чытаць далей...
Феліксу Баторыну – 70!
5 лютага нашаму сябру, паэту і перакладчыку Феліксу Хаймовічу (Баторыну) спаўняецца 70 гадоў. Віншуем! Чытаць далей...
Віншуем Ларысу Раманаву!
28 студзеня сябар нашай арганізацыі, пісьменніца Ларыса Раманава адзначыла свой юбілей. Віншуем! Чытаць далей...
Віншуем студзеньскіх юбіляраў!
21 студзеня святкавала свой юбілей нашая сяброўка, паэтка Галіна Варатынская. 22 студзеня паэту і перакладчыку Ігару Кулікову спаўняецца 30, а аўтару прозы Уладзіміру Сцяпану (Сцепаненку) -- 60 гадоў! Віншуем! Чытаць далей...
Віншуем Міколу Аляхновіча!
14 студзеня споўнілася 65 гадоў нашаму сябру, старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" Міколу Аляхновічу. Віншуем! Чытаць далей...
Рыгору Сітніцу — 60!
1 студзеня святкуе свой юбілей наш сябар, графік, паэт, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца. Віншуем! Чытаць далей...
Вяртаючыся да пачатку: гутарка з Аленай Васілевіч
З Аленай Сямёнаўнай Васілевіч мы таварышуем, так ахарактарызуем нашыя адносіны, больш за дваццаць гадоў. У 1981 годзе ў сваёй “лімаўскай” публікацыі яна працягнула руку ў самы цяжкі перыяд жыццёвага і творчага пералому вясковага электрыка і пачынаючага паэта Лёні Галубовіча. А неўзабаве стала і першым “палымянскім” рэцэнзентам майго дэбютнага паэтычнага зборнічка ў далёкім 1984 годзе. Пазнаёміліся ж мы пазней. І амаль адразу сышліся ва ўнутраным адчуванні сутнасці жыцця і мастацкай творчасці. З таго часу сустракаліся, а цяпер (мабыць, ужо гадоў дзесяць) мы штотыдзень перамаўляемся па тэлефоне. Угаварыць Алену Сямёнаўну на гутарку было няпроста, памятаю, нават на круглае 90-годдзе яна адмовіла мне ў размове для друку. А тут нейкім дзіўным чынам патрапіў на такі сугучны і адпаведны настрой, што – вось, чытайце… Чытаць далей...
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
Алесь Разанаў з тых беларускіх паэтаў, чыя асоба не мае патрэбы ў прадстаўленні. Нават далёкія ад паэзіі людзі чулі калі не пра вершы, дык хаця б пра знакамітыя “яйкаквадраты”. Сёлета, у год 70-годдзя Алеся Разанава, выйшла адразу тры кнігі, якія маюць да яго прамое дачыненне. Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
Дзякуючы плённай працы калектыва Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 21 том поўнага факсімільнага ўзнаўлення кніг Францыска Скарыны пад назвай “Кніжная спадчына Францыска Скарыны” з вялікай пашанай прэзентуецца ў краінах Еўропы і свету. Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
9 снежня ў Магілёўскай абласной бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная вечарына, прымеркаваная да 200-годдзя Таварыства філаматаў. Чытаць далей...

Афiша

03 траўня
Уручэнне прэміі Цёткі
У мінскім культурніцкім цэнтры «Корпус» (пр. Машэрава, 9).
Наш канал на YouTube