Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'імпрэзы'

«Завінены рай» Валянціны Аксак – 9 студзеня
«Завінены рай» – сёмая паэтычная кніга Валянціны Аксак. У ёй мала словаў і шмат знакаў, строгі стыль і разняволеныя вобразы, бяздонны вір пачуццяў і бяскрайні краявід мараў, старасвецкія нетры мовы і немінучая вусціш бязмоўя. Чытаць далей...
У Мінску прэзентавалі новы класічны дэтэктыў (+ФОТА)
22 снежня ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча Ксенія Шталенкова прэзентавала свой новы твор «Губернскі дэтэктыў. Справа аб крывавых дукатах». Тэкст сапраўды незвычайны для беларускай літаратуры, бо ў ім спалучаюцца і захапляльны сюжэт, і загадкі для чытачоў, і атмасфера старажытнага Мінска. Чытаць далей...
«Спiс Тамковiча»: працяг будзе
Журналiст Аляксандр Тамковiч прэзентавау 19-ю (!) кнiгу пад назвай «Мазаiка жыцця», што выйшла ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменіка". Пра сваё жыццё аўтару шчыра распавялi найвядомейшыя беларусы — ад эпатажнага Адама Глобуса да нобелеўскай лаурэаткi Святланы Алексiевiч. Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
Напярэдадні Калядаў пабачыў свет пяцітомны збор выбраных твораў аднаго з найулюбёных пісьменнікаў сучаснай Беларусі — Уладзіміра Арлова. Чытаць далей...
«З маланкай у сэрцы». Вечар у гонар Алеся Разанава
15 снежня ў 19.00 у кнігарні "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а) адбудзецца творчы вечар у гонар 70-годдзя выбітнага паэта Алеся Разанава. Чытаць далей...
Пасмакуем «Калядную кашу» – 21 снежня!
21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны. Чытаць далей...
Дарогамі роднай зямлі – памяці Уладзіміра Рагуцкага
Да 100-годдзя з дня нараджэння паэта Уладзіміра Рагуцкага 9 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы Магілёўскага раёна адбылася літаратурная вечарына. Чытаць далей...
«Дзеяслоў» адсвяткаваў сваё 15-годдзе (+ФОТА)
1 лістапада ў менскай кавярні-клубе «Грай» прайшоў юбілейны канцэрт, прысвечаны часопісу. Быў прэзентаваны новы, дзевяносты нумар унікальнага выдання. На дзеяслоўскіх старонках, без перабольшання, друкуецца ўся сучасная беларуская літаратура, прадстаўлена творчасць усіх пакаленняў нашых пісьменнікаў і фактычна ўсе роды і жанры літаратуры. Павіншаваць «Дзеяслоў» і яго стваральнікаў прыйшлі многія: аўтары, чытачы, сябры рэдакцыі, аматары мастацкага слова і музыкі. Чытаць далей...
Незалежны, трохмерны, каханы: сем выказванняў пра «Дзеяслоў»
Юбіляры атрымліваюць віншаванні. Іх, у сваю чаргу, друкуюць газеты і часопісы. Час мяняцца ролямі: «Дзеяслоў» – пятнаццаць. Чытаць далей...
Юбілейны «Дзеяслоў» — часопісу 15!
Выйшаў з друку 90-ты нумар часопіса, прымеркаваны да яго 15-гадовага юбілею. Найлепшая сучасная паэзія, проза, драматургія, пераклады, нон-фікшн. А 1 лістапада ў Мінску аўтары і чытачы выдання збяруцца на святочнай вечарыне. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube