Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Пошук па тэгу 'імпрэзы'

Расстраляная літаратура: вечар памяці пройдзе 30 кастрычніка
30 кастрычніка Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўшанаваць памяць усіх ахвяр сталінскага палітычнага тэрору. У Галерэі TUT.BY (Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, ст.м. "Міхалова"). Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Чытаць далей...
Землякі адзначылі юбілей Юркі Голуба
У Зэльвенскім цэнтры культуры адбылася літаратурна-музычная вечарына, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста і перакладчыка Юркі Голуба. Чытаць далей...
Тры плюс два: у Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў «Экслібрыса»
Урачыстая цырымонія прайшла ўчора ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Ад імя музея выступіла Вольга Гулева, яна ж напрыканцы імпрэзы прыняла падарунак ад Саюза беларускіх пісьменнікаў: серыю вядомых здымкаў, у якіх пісьменнікі прымерылі ролі паганскіх бостваў. Чытаць далей...
«Па коціку буду сумаваць»: прэзентацыя кнігі «Фіндус з’язджае»
23 верасня ў мінскую галерэю «Ў» завіталі дзеткі ды іх бацькі, каб сустрэцца з улюбёнымі героямі -- дзядулем Пэтсанам і кацяняткам Фіндусам. Персанажы, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, настолькі папулярныя ў маленькіх беларусаў, што ў серыі «Каляровы ровар» у выдавецтве «Кнігазбор» выйшла ўжо шостая па ліку кніга пра іх у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Прэзентаваная казка мае назву «Фіндус з'язджае». Чытаць далей...
Колеры і фарбы жыцця
29 жніўня ў дзень нараджэння паэта, гісторыка і сацыёлага Эдуарда Мазько (1970-2011) яго сябры, колішнія калегі па літаратурнаму цэху і ўніверсітэту, а таксама аматары добрай паэзіі сабраліся разам, каб ушанаваць памяць заўчасна адыйшоўшага ў лепшы свет гарадзенскага творцы. Чытаць далей...
12 лекцый + канцэрт. Расклад актыўнасцяў праекту «(Не) расстраляная паэзія»
Цягам амаль трох месяцаў у менскай кнігарні «Логвінаў» пройдуць адкрытыя лекцыі, прысвечаныя беларускім пісьменнікам, якія сталі героямі праекту «(Не) расстраляная паэзія», а 29 кастрычніка ў клубе «Брюгге» адбудзецца канцэртная прэзентацыя альбому на іх вершы. Чытаць далей...
100-годдзе з дня нараджэння Пімена Панчанкі і Янкі Брыля
23 жніўня 2017 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца святочнае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі і народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Чытаць далей...
Святлана Алексіевіч наведала родную школу ў Капаткевічах
На выходных Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч наведала Гомельшчыну. У Гомелі ў яе адбылася сустрэча з чытачамі. Чытаць далей...
Біблія – найлепшы бэстсэлер усіх часоў
У Мінску ўрачыста адзначылі 500-годдзе беларускага кнігадрукавання. Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Чытаць далей...
У Гародні прэзентавалі новую кнігу Валянціна Дубатоўкі
Які ён сапраўдны лёс беларуса? Гарадзенскі літаратар Валянцін Дубатоўка ў сваёй найноўшай кнізе „Чужы” паказвае праўду без аздобаў. Прэзентацыя зборніка прайшла ў зале Свята-Пакроўскага праваслаўнага сабора. Чытаць далей...

Афiша

24 студзеня
Наш канал на YouTube