Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Кніганоша

Новы Нумар № 12
Спампаваць нумар
У новым нумары — гутарка з Уладзімірам Сіўчыкавым, рэпартаж з вечарыны памяці паэткі Таццяны Сапач, рэцэнзія на зборнік “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, інфармацыя пра навінкі беларускамоўнага друку, сярод іх: “Толькі б яўрэі былі!..” Рыгора Барадуліна,  “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” Паўла Касцюкеівча, “Нясвіжскі альбом” Францішкі Уршулі Радзівіл, “Сад замкнёных гор” Сержа Мінскевіча, “Малады вецер” Янкі Сіпакова ды інш.
Нумар № 11
|29 лістапада 2011| Спампаваць нумар

У новым нумары “Кніганошы” чытайце гутарку са Змітром Плаксам, у якой вядомы беларуска-шведскі пісьменнік і перакладчык распавядае пра свае ўражанні ад сёлетняй беларускай прысутнасці на кніжным кірамашы ў Гётэборгу, падабенства і адрозненне сучасных шведскай і беларускай літаратур і іншыя цікавосткі.

Нумар №10
|14 кастрычніка 2011| Спампаваць нумар

Леанід Дранько-Майсюк: «...Наша літаратура – лепшая ў свеце» Я люблю перачытваць «На ростанях» Якуба Коласа і разумею, чаму Якуб Колас па сутнасці сваёй (а не толькі па афіцыйнай адзнацы!) – народны пясняр! У бібліятэках ёсць усё, што дапаможа маладой душы стаць беларускай душой!

Нумар №9
|11 ліпеня 2011| Спампаваць нумар

У рубрыцы “Аўтограф” чытачоў чакае інтэрв’ю з паэтам Віталём Рыжковым. Віталь распавядае пра сваю дэбютную кнігу “Дзверы, замкнёныя на ключы” і планы на бліжэйшую будучыню.

Нумар № 8
|08 красавіка 2011| Спампаваць нумар

Алесь Разанаў: «Паэзія мае быць істотнай...» Наступная кніга будзе на нямецкай мове, гэта – Wortdichte; яны збліжаныя з айчыннымі вершаказамі і, як вершаказы, перакладу не паддаюцца. Але таму, што ўспоены мовай, якую я асвойваў навобмацак, яны валодаюць сваімі асаблівасцямі, і візуальны
кшталту іх відавочнейшы.

Нумар №7
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

Аўтограф: Уладзімір Арлоў : «Даўно не чытаў з такой асалодай...»

«Спадзяюся, наступнай маёй кнігай, што хочацца пабачыць як найхутчэй, бу- дзе новае, вельмі значна – болей, чым удвая – дапоўненае выданне гістарычных апавяданняў для дзяцей «Адкуль наш род».

Нумар №6
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

Аўтограф: Васіль Зуёнак: «На перасячэнні паралеляў...»

"Кніга – і радасны падрахунак, і сур’ёзны экзамен. Асабліва – калі яна такая: «Кнігазбораўская». Яна, само сабою, становіцца як бы ўпоплеч з кнігамі класічнага ўзору. А ці наблізілася да іх? Як тут не пахвалявацца!"

Нумар №5
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

Аўтограф: Міхась Скобла: «Люблю чытаць паэзію...»

"Да 100-годдзя Ларысы Геніюш мною быў фактычна падрыхтаваны трохтомавік паэткі і асобна – зборнік успамінаў. На жаль, на складаным шляху да варштата Скарыны ўжо набраныя тэксты давялося размяркоўваць у двухтомавік і біяграфічны альманах «Асоба і час». І гэта мне далося няпроста. Як ні размяркоўваў, а ўсё роўна засталося твораў на яшчэ адзін том".

Нумар №4
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

Аўтограф: Валянцін Акудовіч: «Знайсці свой жанр...»

"Ва ўсе гады навучання літінстытуцкая прафесура не стамлялася нам нагадваць: на пісьменніка вывучыць немагчыма. Гэта і насамрэч так. Кожны «на пісьменніка» вучыцца сам".

2080