Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Кніганоша

Новы Нумар №3
Спампаваць нумар

Аўтограф: Віктар Казько: «Адчуваю віну перад сваімі героямі»

“Я з вялікай насцярогай стаўлюся да сваіх герояў, бо яны мне здаюцца зусім не маімі героямі... Яны цалкам адасобленыя ад мяне, і я іх больш баюся, чымсьці люблю”.

Нумар №2
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

 Аўтограф: Алесь Камоцкі: “Усё ў свеце проста. калі мы пра гэта забываем, тады ўсё становіцца складана”

"Нам хацелася зрабіць кнігу без перадузятасці, вачыма простага чалавека, які адно толькі фіксуе наваколле. Таму наш “Край” выйшаў з фотаздымкамі без подпісаў, каб не падштурхоўваць чытача-гледача да высновы. Фотаздымкі мы змясцілі розныя, прыгожыя і не вельмі, каб паказаць жыццё такім, якім яно ёсць".

Нумар №1
|22 лютага 2011| Спампаваць нумар

Перад вамі першы нумар літаратурнага бюлетэня “Кніганоша”. Гэта супольны “твор” Саюза беларускіх пісьменнікаў і Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Патрэба ў такім бюлетэні наспела даўно. Вядома, як няпроста своечасова даведацца пра новыя кнігі. Выдавецтваў ды выданняў шмат, але да гэтага часу няма адзінай крыніцы інфармацыі пра навінкі беларускамоўнага друку. Між тым, у Беларусі выходзіць усё больш і больш беларускамоўнай літаратуры. Патрэбу ў стварэнні падобнага “кніжнага” бюлетэня выказвалі і прадстаўнікі розных выдавецтваў, і аўтары, і чытачы.

2081