Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Дзеяслоў

Новы Нумар № 87

ПАЭЗІЯ

Васіль Зуёнак. Прыходжу да свяцілішча ляснога... Вершы. 

Антаніна Хатэнка. Водсвет. Вершы.

Фелікс Баторын. Філасофія і творчасць. Вершы.

Валеры Дубоўскі. Тутсамасць. Вершы.

Славамір Адамовіч. Мая прыватная вайна. Вершы.

Аксана Спрынчан. Лунніца. Вершы.

Сяржук Сыс. Паэты нараджаюцца, каб жыць... Вершы.

 

ПРОЗА

Віктар Карамазаў. Зямля Фердынанда. Аповесць

Леанід Дранько-Майсюк. Дзеці віншуюць немцаў з Калядамі. Апавяданне.

Іна Снарская.Таямніца самаробнай шафы. Апавяданне.      

Міхась Зізюк. Хто я такі. Урывак з аповесці. 

Уладзімір Міхно. УКантакце. Апавяданне. 

Павал Гаспадыніч. Ад сябе да сябе. Проза-думка, проза-нататка, проза-развага.

 

ДЭБЮТ

Зміцер Брэшчанка.Чорныя справы. Апавяданне.

ПЕРАКЛАДЫ

Магабгарата. Паляўнічы і пара галубкоў.Кніга 12. Раздзелы 141-145Пераклад Ігара Кулікова.

Канстандзінас Кавафіс.Колькі ёсць змогі. ВершыПераклад Лявона Баршчэўскага.

Мары Лундквіст. Срэбны каўчэг. Вершы з “Кнігі мёртвых”. Пераклад Дзмітрыя Плакса.                        

500-ГОДНАСЦЬ

Ірына Дубянецкая. Кніга Роду. НоваябеларускаяБіблія. (Працяг).

ПАМЯЦЬ

Наталля Гардзіенка.Адам Варлыга і яго ўспаміны.

Глеб Герасімаў. Адна з галінаў майго роду. Мой дзед Анатоль Бараноўскі.

ДЗЁННІКІ

Міхаіл Дубянецкі.  “Трэба рызыкаваць”. Дзённікавыя запісы перыяду працы ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. (Заканчэнне).                                     

ВЫТОКІ

Канстанцін Тышкевіч.

Вілія і яе берагі ў гідраграфічных, гістарычных, археалагічных і этнаграфічных адносінах. Пераклад Уладзіміра Васілевіча. (Працяг).

ЗГАДКІ

Кастусь Цвірка. Човен майго часу. З новай кнігі. (Працяг).

ПРАЧЫТАННЕ

Алесь РазанаўЗацемкі з тэлефоннай будкі.

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч. Ад прыцягальнага космасу да выратавальнага каўчэга. Рэцэнзіяна кнігу Міхася Скоблы.

Наталля Якавенка. Люстэрка з памяццю «Fin de siècle».Водгук на дэкадансны раман Людмілы Рублеўскай «Дагератып».

Канстанцін Касяк. Мінулае заўсёды з табой. Рэцэнзія на кнігу Алеся Аркуша.

ДЗЕЯПІС

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

Нумар № 86
|27 лютага 2017|

500-годнасць

Ірына Дубянецкая. Кніга роду. Новая беларуская Біблія.      

Францыск Скарына. Дзеля дабра паспалітага. З кнігі вершаў “Маем найбольшае самі”. Перастварэнні Алеся Разанава.   

Проза-паэзія

Валянціна Аксак. Паэзія прозы.

 

ПАЭЗІЯ

Юрка Голуб. Містэрыя. Вершы.          

Леанід Галубовіч. Наступствы цывілізацыі. Тры вершы і пяць верлібраў.   

Алесь Камоцкі. Жыццё пайшло на новы лад. Вершы.            

Анатоль Івашчанка. Сінявокая.Вершы.          

Таццяна Дзмітрыева. Карціны размаляваныя з абодвух бакоў. Вершы.

ПРОЗА

Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў. (Заканчэнне).               

Вінцэсь Мудроў. Нябесныя знакі. Апавяданне.

Павел Ляхновіч. Прыпяць цячэ... Апавяданне.             

Таццяна Будовіч-Барадуля. Помста. Два апавяданні.

ДЭБЮТ

Марына Булатоўская. Бедная Марыя. Два апавяданні.          

ПЕРАКЛАДЫ

“А ты чалавек – цябе не зловіць ніхто” Сучасная ўкраінская паэзія і проза.

Алег Лышэга. Вершы.                   

Наталка Білацарківец. Вершы.  

Сяргій Жадан. Вершы.                

Алена Герасімюк. Вершы.          

Пераклад Андрэя Хадановіча.

Марына Варыч. У ноч на перадвелікодную пятніцу. Апавяданне.   

Наталля Куліш. Барон. Апавяданне.  

Пераклад Барыса Пятровіча.

Этгар Керэт. Іншасвет. Апавяданні з кнігі “Раптам стук у дзверы”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.     

Фердынанд Шмац. Паэзія ад мовы ў сучаснай аўстрыйскай літаратуры. Пераклад Вольгі Гронскай.    

ВЫТОКІ

Канстанцін Тышкевіч. Вілія і яе берагі ў гідраграфічных, гістарычных, археалагічных і этнаграфічных адносінах. Пераклад Уладзіміра Васілевіча.       

ДЗЁННІКІ

Міхаіл Дубянецкі. “Трэба рызыкаваць”. Дзённікавыя запісы перыяду працы ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі. (Працяг).

ЗГАДКІ

Кастусь Цвірка. Човен майго часу. З новай кнігі. (Працяг).   

ЭСЭ

Эдуард Дубянецкі. Загадка Стральцова. Да 80-годдзя пісьменніка.

Іван Штэйнер. Голад галодных і сытасць сытых. Канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры. (Працяг).

ПАМЯЦЬ

Алесь Гібок-Гібкоўскі. Прапаў без вестак.

КРЫТЫКА

Сяргей Кавалёў. Карабель у бурлівым моры часу: гісторыя аднаго твора. 

КНІГАПІС

Наталля Якавенка. Міфалагічна-дэтэктыўны мікс з эратычным флёрам. Роздум над раманам Валера Гапеева «Ноч цмока».

Яўген Бяласін. Кніга Горвата – гэта музей. Рэцэнзія на кнігу Андруся Горвата.

Нумар № 85
|22 снежня 2016|

Паэзія ў часопісе прадстаўленая творамі Уладзіміра Арлова, Анатоля Зэкава, Віктара Слінкі, Волі Чайкоўскай, Міколы Кандратава, Андрэя Козела.

Проза — працягам нізкі апавяданняў Віктара Казько, заканчэннем рамана Валерыя Казакова, апавяданнем Анатоля Бутэвіча, “Віленскімі казкамі” Адама Глобуса і фрагментам з рамана Анатоля Бароўскага.

Макс Шчур пераклаў для “Дзеяслова” казку для тэатра на матывы расейскага фальклору Леаніда Філатава. Вольга Гапеева прадстаўляе сваю новую п'есу.

У нумары змешчаныя тэксты пераможцаў конкурсу "Экслібрыс" імя Антона Луцкевіча, які быў прысвечаны крытыцы і літаратуразнаўству.

Да 130-годдзя Змітрака Бядулі апублікаваны матэрыял Станіслава Рудовіча, Кастусь Цвірка прэзентуе аўдыторыі мемуары са сваёй новай кнігі.

Да юбілею Алеся Каско ягоны зямляк Васіль Дэбіш прадставіў творчы партрэт пісьменніка. Васіль Дранько-Майсюк выступіў з эсэ “Пякельная рэчаіснасць Барыса Сачанкі”, з артыкулам выступае Васіль Жуковіч.

Тэма літаратурных падарожжаў раскрываецца ў гутарцы Аляксандра Тамковіча з кіраўніцай Балтыйскага цэнтра пісьменнікаў Аленай Пастэрнак і ў травелогу Веры Лойка “Шведскія канікулы”.

Леанід Галубовіч публікуе рэцэнзію на кнігу Хрысціны Лялько.

Нумар завяршаецца традыцыйным аглядам новых выданняў.  

Нумар № 84
|28 кастрычніка 2016|

У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае.

Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-Майсюка, Аксаны Данільчык, Усевалада Сцебуракі і Кацярыны Сянкевіч.

Асобнай увагі вартыя пераклады: чытачоў “Дзеяслова” парадуюць проза Масея Кульбака ў перастварэнні Вольфа Рубінчыка, паэзія Шарля Бадлера і Таццяны Якавенка, агучаныя па-беларуску адпаведна Андрэем Хадановічам і Людмілай Паўлікавай-Хейдаравай.

З апавяданнем дэбютуе Вольга Мікалайчык, Ігар Бабкоў публікуе аповесць “Эва Дамініка: лінія фронту”, а Алесь Емяльянаў-Шыловіч — россып мініяцюр “Вокны”.

Эпісталярый — з электроннага ліставання Тацяны Сапач (заканчэнне), запісы Міколы Гіля (успаміны колішняга рэдактара  “ЛіМ”а), эсэ Сяргея Чыгрына і Анатоля Астапенкі.

Крытыка — Леанід Галубовіч пра Марыю Вайцяшонак і Уладзімір Сівіцкі пра Алену Ігнацюк.

Завяршаецца нумар традыцыйным аглядам кніжных навінак.

Нумар № 83
|29 жніўня 2016|

Нумар адкрывае новая аповесць Уладзіміра Арлова "Дом з дамавікамі". Гэта ўжо трэці па ліку новы твор вядомага палачаніна, апублікаваны ў нядаўнім часе (пасля "дзеяслоўскіх" "Танцаў над горадам" і "нашаніўскага" "Чорнага чалавека на зялёнай канапе"). Таксама ў рубрыцы проза вартыя ўвагі апавяданні Вінцэся МудроваПаліны КачатковайЗараславы КамінскайЮльяны Пятрэнка, Крысціны Бандурынай, мініяцюры Мікалая Мароза, заканчэнне дыптыху Генрыха Далідовіча.

"І раптам, калі да прыбярэжнага трыснягу заставалася мо якіх пару сотняў метраў, сляпучая серабрыста-блакітная страла ўдарыла паміж лодкай і берагам проста ў возера. Не, гэта была не страла: у навальнічнай прасторай між небам і хвалямі вырас жывы зіхотка-пульсоўны слуп, па якім імкліва прабягалі чорныя змеі. Слуп як быццам спрабаваў падтрымаць гатовы абрынуцца на зямлю небасхіл. На момант чорныя змеі зніклі, і на слупе як быццам праявіліся невыразныя абрысы жаночай постаці".

Уладзімір Арлоў, "Дом з дамавікамі"

Аб'ёмным творам у раздзеле паэзіі дзеліцца Леанід Дранько-Майсюк — апублікавана яго паэма "Ладдзя Роспачы". З вершаванымі падборкамі ў нумары выступаюць Андрэй Гуцаў, Васіль Жуковіч, Юрый Ігнацюк, Алесь Нінько, Тадора Шпілька, Ігар Высоцкі.

Над скрыжаваннем гэты храм.

Не відавочны мне і вам.

 

Налева — рынак, зручны кошт.

Направа — сервіс "Вынь-Палож".

 

Ля святлафораў гул аўто,

Быцця маток, жыцця каўток —

 

І воўк, ахрышчаны ў Тамбове,

Рве падлу Божае любові.

Андрэй Гуцаў, "Храм зачынены: місія завершана".

У рубрыцы "Пераклады" заўважнымі для прыхільнікаў паэзіі стануць новыя пераклады Андрэя Хадановіча, а менавіта — ягоныя перастварэнні першага зборніка Гіёма Апалінэра"Бестыярый", а таксама знакамітай паэмы "Зона". У перакладзе Таццяны Анікеенка друкуюцца апавяданні балгарскіх пісьменнікаў Георгія Маркава і Міхаіла Вешыма.

Надзвычай разнастайным і аб'ёмным у нумары стаўся мемарыяльны раздзел. Ладную яго частку займаюць тэксты, прысвечаныя 80-годдзю з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна, якое будзе адзначацца ў жніўні. Частку з сваёй кнігі ўспамінаў прапануе Сяргей Законнікаў, а шматгадовы "лімавец" Мікола Гіль адшукаў у сваіх архівах неапублікаваныя тэксты вядомых беларускіх аўтараў — артыкул Васіля Быкава, лісты Івана Ласкова, Алеся Чобата, Масея Сяднёва,запіскі Рыгора Барадуліна. Выдатна перадае характар трагічна загінулай Таццяны Сапачпублікацыя ейнай электроннай перапіскі 2000-х гадоў, прымеркаваная да жнівеньскіх угодкаў паэткі. 

З навуковымі артыкуламі і рэцэнзіямі на новыя кнігі ў нумары выступаюць Леанід Галубовіч, Іван Саверчанка, Уладзімір Мароз, Анатоль Астапенка, Марыя Маляўка.

Набывайце ў кнігарнях і выпісвайце незалежны часопіс "Дзеяслоў"!

Нумар № 82
|23 чэрвеня 2016|

ПАЭЗІЯ

Уладзімір Някляеў. Крапівеньскае поле. З кнігі «Толькі вершы»  

Леанід Галубовіч. З вечнасцю ў падсвядомасці. Вершы.  

Юрка Голуб. Вандроўка ў колішняе лета. Вершы.     

Ганна Галавіна. Паветра – мы самі. Вершы.   

Сяржук Сыс. Хроніка халоднага мола. Вершы. 

Валерыя Кустава. Ад яго – да сябе. Вершы.   

Ірына Мацкевіч. Запрасі мяне на каву... Вершы.        

ПРОЗА

Ігар Бабкоў. Францішак: словы за вакном. Аповесць.              

Уладзімір Сцяпан. Пра любоў. Тры навэлы.  

Генрых Далідовіч. Юда для Каліноўскага. Дыптых. (Пачатак).  

Сяргей Дубавец. Жэнеўеў. Апавяданне.        

Макс Шчур. Уратаванне. Два аповеды.           

Леанід Дранько-Майсюк. У Вільні і больш нідзе. Клаўдзі Дуж-Душэўскі ў Берліне. 1938 год.                        

ДЭБЮТ

Ганна Комар. Балярына больш не танцуе. Вершы.   

ПЕРАКЛАДЫ

Уільям Батлер Ейтс. Словы на шыбіне. П’еса. Пераклад Наталлі Харытанюк.            

Баляслаў Лесьмян. Метамарфозы. Вершы. Пераклад Ганны Янкуты.            

СПАДЧЫНА

Алесь Наўроцкі. Клін жураўліны. Выбраныя вершы. Прадмова і ўкладанне Віктара Жыбуля.          

ПАМЯЦЬ

Вадзім Корань. “Шлях мой самотны...” Да 70-годдзя Васіля Гадулькі.            

ДОСЛЕД

Вячаслаў Рагойша. Пра Кандрата Крапіву, мастацкі пераклад і не толькі...  

Анатоль Трафімчык. «Hodzi nam siadzieć u chaci»: беларуская этнатоеснасць у «Piesni biełaruskich žaunierou 1794 hoda».

ЭСЭ       

Пятро Васючэнка. Утопія ці антыўтопія? Жанравы рух беларускай літаратуры ХХ–ХХІ стагоддзяў.

Алена Масла. Шклянка, поўная напалову, або Спроба дыягностыкі працэсаў у беларускай дзіцячай літаратуры.  

МАСТАЦТВА

Ніна Каленчыкава. Песня аб райскім жыцці. Да 120-гадовага юбілея мастачкі Алены Кіш.

ПРАЧЫТАННЕ

Лявон Юрэвіч. Трэцяя крыніца й трэці складнік рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”.

ПРАКТЫКУМ

Сяргей Пятровіч. Абразы і кампліменты. Беларускія прозвішчы праз прызму старажытнагабрэйскай мовы.          

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч. Быць пачутым. Рэцэнзія на кнігу Уладзіміра Даніленкі.   

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

Нумар № 81
|19 красавіка 2016|

Паэзія

Фелікс Баторын.Перакулены свет.Вершы.             

Зянон. Святло Айчыны.Вершы.     

Аксана Данільчык.Дзеці туману. Вершы.   

Сяргей Балахонаў.Элеватары кахання і журбы. Вершы.  

Андрэй Сцепанюк.Абыякавасць цемры.Вершы.           

Таццяна Снітко.Сезонна-кішэннае.Вершы.         

Анхела Эспіноса Руіс.Грэх мой першародны.Вершы            

Проза

Віктар Карамазаў. Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню.Апавяданне. 

Леанід Дранько-Майсюк. У Вільні і больш нідзе. Архіўная аповесць пра Максіма Танка.          

Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. (Заканчэнне).          

Альжбета Кеда. У Яраслаўлі. Апавяданне. 

Павел Гаспадыніч. Сяйво маладзіка. Аповеды з нізкі “Цені і каханне”.        

Аліса Бізяева. Здані свядомасці. Два апавяданні.           

Дэбют

Марыя Маляўка. Жывая рыба. Апавяданне.          

Пераклады

Лі Хэ. Уначы сяджу і спяваю. Вершы. Пераклад Леаніда Дранько-Майсюка.           

Галіна Пасвятоўская. Промні сусвету. Вершы. Пераклад Алеся Емяльянава-Шыловіча.          

Памяць

Барыс Сачанка. Архетып роду. Пад сузор’ем сярпа і молата. Урыўкі з кнігі.          

Сустрэча з земляком. З аўтабіяграфічных апавяданняў.          

Вярхі і нізы. З запісаў розных гадоў.  

Іван Сачанка. Брат мой, Барыс.     

Алесь Сачанка. Пратакол. Урывак з рамана.         

Пётр Краўчанка. Ён адчуваў. 

Уладзімір Шчасны. Самы трывалы напамін.        

Святлана Явар. Я любiла яго... Прадмова, падрыхтоўка публікацыі і каментары Галіны Багданавай (Сачанка).

Прачытанне. Алесь Разанаў. Зацемкі з зімовага саду.       

Запісы. Алесь Бяляцкі. Лісты салідарнасці.

Эсэ 

Іван Штэйнер. Цар бязлітасны. Канцэпт голаду ў беларускай і сусветнай літаратуры.         

Анжэла Мельнікава. Хутар.    

Кнігапіс. Леанід Галубовіч. Наводшыбе. Рэцэнзія на кнігу Валянціны Аксак.  

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова». 

              

Нумар № 80
|23 лютага 2016|

Проза

Васіль Быкаў. «У тую вясну…»

Уладзімір Някляеў. Лапаціна. Прыпавесць.

Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. (Пачатак).          

Анатоль Бутэвіч. Тунэль чалавечага жыцця. Дзве рэфлексіі.                                 

Анатоль Астапенка. Нэйсі. Фантастычнае апавяданне.   

 

Паэзія

Мікола Гіль. Зімовыя васьмірадкоўі. З файлаў ганебных часін.                 

Уладзімер Арлоў. Паэтычны фэст у Друскеніках. Балада.   

Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма.

Валеры Дубоўскі. Белае поле. Вершы.   

Віктар Жыбуль. Свабода тэлепартацыі. Вершы.         

 

Дэбют

Даша Бялькевіч. Кветкі і цыгарэткі. Вершы.              

 

Пераклады

Джузэпэ Манфрыдзі. Пейзажныя замалёўкі. Фрагменты кнігі. Пераклад Аксаны Данільчык.             

«Госпадзе, ці Ты маеш насоўку?» Творы гасцей фестываля “Вершы на асфальце” памяці Міхася СтральцоваПераклады Андрэя Хадановіча і Усевалада Сцебуракі.

Мар’юс Бурокас.                              

Богдан Задура.                                 

Ала Мікалаенка.                               

Дайва Чапаўскайтэ.                         

Люба Якімчук.                                 

 

Да 130-годдзя Івана ЛУЦКЕВІЧА

Аляксей Каўка. Вястун «нашаніўскай» эпохі. З жыццяпісу Івана Луцкевіча, або Ідэя ў дзеянні.                              

 

Эпісталярый

Леанід Дранько-Майсюк. “…Гатовы Вам заўсёды дапамагчы…” Ліставанне з Міхасём Стральцовым.

 

Памяць

Генрых Далідовіч. “Закон Дамашэвіча”. Згадкі пра старэйшага сябра.            

 

Жыццяпіс

Сяргей Шапран.

Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі.

(Працяг).                                           

 

Гісторыя

Ірына Масляніцына, Мікола БагадзяжКнязь Усяслаў Ваўкалак.

 

Дослед

Сяргей Чыгрын. Аматары агню і святла. Беларускамоўная фелуменія.            

 

Практыкум

Ірына Шаўлякова. “Net-паязджане”: побыт і норавы сеціўнай літаратурнай крытыкі.

 

Прачытанне

Леанід Галубовіч. За прычыненымі дзвярыма. Развагі пра творчасць паэткі з Бельску Надзеі Артымовіч. 

 

Кнігапіс

Наста Грышчук. Кветкі на магілах атлантаў. Рэцэнзіі на кнігі Леаніда Галубовіча і Людмілы Рублеўскай.           

 

Дзеяпіс

Новыя выданні на кніжных паліцах “Дзеяслова”.

Нумар № 79
|18 снежня 2015|

Адзіны на ўсю Беларусь народны паэт Ніл Гілевіч адкрывае нумар сваёй навуковай знаходкай – старадаўняй беларускай паэмай XVI стагоддзя «Сходка нячысцікаў» аўтарства Юстына з Ліцьвіноў.

У адным з польскіх архіваў паэт знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.

Леанід Дранько-Майсюк распрацоўвае мала характэрны для сучаснай беларускай паэзіі жанр паэмы і прапануе двае свае творы: «Праклён» і «Паязджане».

Анатоль Зэкаў у падборцы «Залівае дождж цябе, Айчына...» нямала радкоў прысвячае патрыятычнай тэме – напрыклад, бітве пад Оршай і бюракратычнаму Дню беларускага пісьменства.

З часу выдання сваёй кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы» Віталь Рыжкоў не друкаваў новых твораў. Нізка вершаў «Удары ў хвіліну» запаўняе гэты скразны прагал у сучаснай паэзіі.

Паэтка з Брусэля Маргарыта Тарайкевіч у падборцы «Актывіст эпохі Бакумацу» пераўвасабляецца ў японскага героя ХІХ стагоддзя, які жыве ў смутную для сваёй дзяржавы эпоху.

Паэт з Магілёва Дзмітры Дзмітрыеў у нізцы «Памяці герояў космасу» адыходзіць ад свайго паліндрамічнага амплуа і дрэйфуе ў бок малафарматнай постмадэрновай формы. У рубрыцы «Дэбют» свае вершы прапаноўвае Валерыя Данілевіч.

Лірычная частка нумара завяршаецца публікацыяй вершаў і перакладаў фіналістаў літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”.

Творы і перастварэнні друкуюць Валерыя Кустава, Алесь Емяльянаў, Яўгенія Асколкава, Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка, Анхела Эспіноса Руіс.

Проза ў №79 «Дзеяслова» прадстаўлена цэлым шэрагам імёнаў, з якога выразна вылучаецца аповесць Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам». Вельмі даўно Уладзімір Арлоў не цешыў чытача сваёй новай прозай і вось нарэшце задавольвае ягоныя чаканні. Байкі пра пісьменнікаў «Далёка ад радзімы», а менавіта пра Піліпа Пестрака, Івана Шамякіна, Антона Бялевіча і іншых, друкуе Алесь Кажадуб. 

Падобным жа чынам падыходзіць да матэрыялу і Уладзімір Сіўчыкаў, публікуючы нізку “Бо гэта кроў мая!” з кнігі “Уладзевы гісторыі”. З апавяданнямі выступаюць у нумары Вячаслаў Лапцік, Павел Ляхновіч і Сяргей Календа, а працягвае ці, можна сказаць, папярэднічае ім аповед «Праклёнышы» забытага аўтара нашаніўскага часу Лявона Гвазда, падрыхтаваны Юрасём Пацюпам.

Рэдкі для часопіснага фармату драматургічны твор прадстаўляе Іван Клімянкоў (містэрыя “Тунель”). У перакладной рубрыцы выступае літаратарка з Беласточчыны Міра Лукша – з перастварэннямі Тамаша Мельцарэка.

Да 100-годдзя аўтара, прадстаўніка беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі Міхася Кавыля «Дзеяслоў» друкуе падборку яго выбраных вершаў з прадмовай Ціхана Чарнякевіча. Тэму працягвае Наталля Гардзіенка з артыкулам «Усё прыходзіць па заслугах». Хроніка аднае сям’і ў Бельгіі (1958-1992)». Наступную частку незавершанай біяграфіі Уладзіміра Някляева публікуе Сяргей Шапран.

Раздзел інтэрв'ю прадстаўляюць Ілля Лапато («Без беларускага радыё – няма беларускай культуры». Гутарка з Алегам Вінярскім) і Алесь Паплаўскі. («На камянях квітнеюць кветкі...» Гутарка з Лявонам Валасюком). З крытыкай новых кніг Уладзіміра Сіўчыкава, Васіля Дэбіша і Наталлі Русецкай выступаюць адпаведна Пятро Васючэнка, Леанід Галубовіч і Наста Грышчук.

Завяршае нумар падборка мініяцюр Яўгена Рагіна «Мой жывот».

Новы №79 «Дзеяслова», калі вы яшчэ не падпісаныя на выданне ў паштовым аддзяленні, можна прыдбаць у кніжных крамах Мінска: «Акадэмкнізе», кнігарні «логвінаЎ».

7622