Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Дзеяслоў

Новы Нумар № 80

Проза

Васіль Быкаў. «У тую вясну…»

Уладзімір Някляеў. Лапаціна. Прыпавесць.

Валеры Гапееў. Ноч Цмока. Раман. (Пачатак).          

Анатоль Бутэвіч. Тунэль чалавечага жыцця. Дзве рэфлексіі.                                 

Анатоль Астапенка. Нэйсі. Фантастычнае апавяданне.   

 

Паэзія

Мікола Гіль. Зімовыя васьмірадкоўі. З файлаў ганебных часін.                 

Уладзімер Арлоў. Паэтычны фэст у Друскеніках. Балада.   

Алег Мінкін. Як дагарае свечка… Паэма.

Валеры Дубоўскі. Белае поле. Вершы.   

Віктар Жыбуль. Свабода тэлепартацыі. Вершы.         

 

Дэбют

Даша Бялькевіч. Кветкі і цыгарэткі. Вершы.              

 

Пераклады

Джузэпэ Манфрыдзі. Пейзажныя замалёўкі. Фрагменты кнігі. Пераклад Аксаны Данільчык.             

«Госпадзе, ці Ты маеш насоўку?» Творы гасцей фестываля “Вершы на асфальце” памяці Міхася СтральцоваПераклады Андрэя Хадановіча і Усевалада Сцебуракі.

Мар’юс Бурокас.                              

Богдан Задура.                                 

Ала Мікалаенка.                               

Дайва Чапаўскайтэ.                         

Люба Якімчук.                                 

 

Да 130-годдзя Івана ЛУЦКЕВІЧА

Аляксей Каўка. Вястун «нашаніўскай» эпохі. З жыццяпісу Івана Луцкевіча, або Ідэя ў дзеянні.                              

 

Эпісталярый

Леанід Дранько-Майсюк. “…Гатовы Вам заўсёды дапамагчы…” Ліставанне з Міхасём Стральцовым.

 

Памяць

Генрых Далідовіч. “Закон Дамашэвіча”. Згадкі пра старэйшага сябра.            

 

Жыццяпіс

Сяргей Шапран.

Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі.

(Працяг).                                           

 

Гісторыя

Ірына Масляніцына, Мікола БагадзяжКнязь Усяслаў Ваўкалак.

 

Дослед

Сяргей Чыгрын. Аматары агню і святла. Беларускамоўная фелуменія.            

 

Практыкум

Ірына Шаўлякова. “Net-паязджане”: побыт і норавы сеціўнай літаратурнай крытыкі.

 

Прачытанне

Леанід Галубовіч. За прычыненымі дзвярыма. Развагі пра творчасць паэткі з Бельску Надзеі Артымовіч. 

 

Кнігапіс

Наста Грышчук. Кветкі на магілах атлантаў. Рэцэнзіі на кнігі Леаніда Галубовіча і Людмілы Рублеўскай.           

 

Дзеяпіс

Новыя выданні на кніжных паліцах “Дзеяслова”.

Нумар № 79
|18 снежня 2015|

Адзіны на ўсю Беларусь народны паэт Ніл Гілевіч адкрывае нумар сваёй навуковай знаходкай – старадаўняй беларускай паэмай XVI стагоддзя «Сходка нячысцікаў» аўтарства Юстына з Ліцьвіноў.

У адным з польскіх архіваў паэт знайшоў гэты не вядомы для айчыннага пісьменства эпічны твор, уразіўся яго мове, мастацкім вобразам і вырашыў перакласці паэму на сучасную беларускую мову.

Леанід Дранько-Майсюк распрацоўвае мала характэрны для сучаснай беларускай паэзіі жанр паэмы і прапануе двае свае творы: «Праклён» і «Паязджане».

Анатоль Зэкаў у падборцы «Залівае дождж цябе, Айчына...» нямала радкоў прысвячае патрыятычнай тэме – напрыклад, бітве пад Оршай і бюракратычнаму Дню беларускага пісьменства.

З часу выдання сваёй кнігі «Дзверы, замкнёныя на ключы» Віталь Рыжкоў не друкаваў новых твораў. Нізка вершаў «Удары ў хвіліну» запаўняе гэты скразны прагал у сучаснай паэзіі.

Паэтка з Брусэля Маргарыта Тарайкевіч у падборцы «Актывіст эпохі Бакумацу» пераўвасабляецца ў японскага героя ХІХ стагоддзя, які жыве ў смутную для сваёй дзяржавы эпоху.

Паэт з Магілёва Дзмітры Дзмітрыеў у нізцы «Памяці герояў космасу» адыходзіць ад свайго паліндрамічнага амплуа і дрэйфуе ў бок малафарматнай постмадэрновай формы. У рубрыцы «Дэбют» свае вершы прапаноўвае Валерыя Данілевіч.

Лірычная частка нумара завяршаецца публікацыяй вершаў і перакладаў фіналістаў літаратурнага конкурсу “Экслібрыс”.

Творы і перастварэнні друкуюць Валерыя Кустава, Алесь Емяльянаў, Яўгенія Асколкава, Ганна Комар, Аляксей Лабоцкі, Яна Мацюшава, Аліса Мініна, Арцём Сітнікаў, Ганна Станіславенка, Анхела Эспіноса Руіс.

Проза ў №79 «Дзеяслова» прадстаўлена цэлым шэрагам імёнаў, з якога выразна вылучаецца аповесць Уладзіміра Арлова «Танцы над горадам». Вельмі даўно Уладзімір Арлоў не цешыў чытача сваёй новай прозай і вось нарэшце задавольвае ягоныя чаканні. Байкі пра пісьменнікаў «Далёка ад радзімы», а менавіта пра Піліпа Пестрака, Івана Шамякіна, Антона Бялевіча і іншых, друкуе Алесь Кажадуб. 

Падобным жа чынам падыходзіць да матэрыялу і Уладзімір Сіўчыкаў, публікуючы нізку “Бо гэта кроў мая!” з кнігі “Уладзевы гісторыі”. З апавяданнямі выступаюць у нумары Вячаслаў Лапцік, Павел Ляхновіч і Сяргей Календа, а працягвае ці, можна сказаць, папярэднічае ім аповед «Праклёнышы» забытага аўтара нашаніўскага часу Лявона Гвазда, падрыхтаваны Юрасём Пацюпам.

Рэдкі для часопіснага фармату драматургічны твор прадстаўляе Іван Клімянкоў (містэрыя “Тунель”). У перакладной рубрыцы выступае літаратарка з Беласточчыны Міра Лукша – з перастварэннямі Тамаша Мельцарэка.

Да 100-годдзя аўтара, прадстаўніка беларускай эміграцыі ў Злучаных Штатах Амерыкі Міхася Кавыля «Дзеяслоў» друкуе падборку яго выбраных вершаў з прадмовай Ціхана Чарнякевіча. Тэму працягвае Наталля Гардзіенка з артыкулам «Усё прыходзіць па заслугах». Хроніка аднае сям’і ў Бельгіі (1958-1992)». Наступную частку незавершанай біяграфіі Уладзіміра Някляева публікуе Сяргей Шапран.

Раздзел інтэрв'ю прадстаўляюць Ілля Лапато («Без беларускага радыё – няма беларускай культуры». Гутарка з Алегам Вінярскім) і Алесь Паплаўскі. («На камянях квітнеюць кветкі...» Гутарка з Лявонам Валасюком). З крытыкай новых кніг Уладзіміра Сіўчыкава, Васіля Дэбіша і Наталлі Русецкай выступаюць адпаведна Пятро Васючэнка, Леанід Галубовіч і Наста Грышчук.

Завяршае нумар падборка мініяцюр Яўгена Рагіна «Мой жывот».

Новы №79 «Дзеяслова», калі вы яшчэ не падпісаныя на выданне ў паштовым аддзяленні, можна прыдбаць у кніжных крамах Мінска: «Акадэмкнізе», кнігарні «логвінаЎ».

Нумар № 78
|20 кастрычніка 2015|

У празаічнай частцы звяртае на сябе ўвагу проза аднаго са старэйшых пісьменнікаў Беларусі Віктара Карамазава: навела “Ван Гог” прысвечана тэме мастацтва. Лаўрэат і прызёр прэміі Ежы Гедройца Уладзімір Някляеў і Вінцэсь Мудроў выступаюць у нумары з аповесцямі “На ўсякім свеце” і “Албанскае танга” адпаведна. Полацкі аўтар апавядае пра сваю ўлюбёную Албанію, а экс-кандыдат у прэзідэнты – пра жыццё ў іншасвеце. З апавяданнямі невялікага фармату друкуюцца ў “Дзеяслове” таксама Таццяна Будовіч-Барадуля, Міхась Булавацкі і Альжбета Кеда.

Аддзел паэзіі і ўвесь №78 адкрывае падборка вершаў Людмілы Рублеўскай, якая нядаўна выдала ў “Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” кнігу “З’яўленне Інфанты”. Свае вершы друкуюць у нумары Алесь Гібок-Гібкоўскі, Алена Ігнацюк, Мікола Канановіч, Ігар Сіроткін і Юрась Шамецька. З вершамі ў рубрыцы “Дэбют” упершыню выступае Яўген Іхонкін.

Нямала старонак новага “Дзеяслова” аддадзена перакладам: Вера Дзядок прапануе чытачам у сваім перастварэнні з нямецкай мовы частку рамана “Апошняя паездка Суціна” швейцарскага пісьменніка Ральфа Дутлі, а Валер Стралко друкуе пераклады апавяданняў старшыні кіеўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Украіны Уладзіміра Даніленкі.

Да 85-годдзя Уладзіміра Караткевіча “Дзеяслоў” падрыхтаваў унікальную першую публікацыю невядомага дзённіка класіка за 1965-1966 гады. Доўжыць перадюбілейную гаворкуЛада Алейнік з літаратуразнаўчым артыкулам “Дзядзькаванне: звычай ці міф?”. Доследныя штудыі працягвае патрыярх беларускай этнаграфіі і мастацтвазнаўства Арсень Ліс, які публікуе артыкул “Традыцыйная народная культура беларусаў і станаўленне нацыянальнай ідэі”. Сяргей Шапран прапануе новую частку сваёй архіўна-крытычнай кнігі «Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія».

Эсэістычна-крытычную частку нумара прадстаўляюць Міхась Скобла з тэкстамі з будучай кнігі “Саркафагі страху”, Уладзімір Сіўчыкаў з развагамі пра мастацкі талент Ігара Рымашэўскага,Анатоль Трафімчык з рэцэнзіямі на кнігі Кандрата Лейкі і Валянціна Таўлая і Максім Клімковіч з артыкулам пра раман Алеся Аркуша “Мясцовы час”.

Змест нумара глядзіце на сайце часопіса "Дзеяслоў"

Нумар № 77
|18 жніўня 2015|

Паэзія

Юрка Голуб. Готландскі нататнік. Вершы.                          

Святлана Раманава. Вызначэнне мастацтва.Вершы.

Алесь Каско. Цені і водбліскі. Вершы.                   

Мікіта Найдзёнаў. Не яго дзэн. Вершы.                         

Арцём Сітнікаў. Дабравешчанне Волі. Вершы.          

Рагнед Малахоўскі. Рамантык гіне. Вершы.                     

 

Проза

Алесь Усеня. Дырэктар могілак, або Тры дні на тым свеце. Аповесць.       

Адам Глобус. Смерць ад вялікай любові. Кароткая аповесць пра захапленні.

Алена Брава. Мёд Чорнага Месяца. Апавяданне.

Сяргей Абламейка. Тастамент. Два апавяданні.   

Уладзімір Сцяпан. Салдацкі гузік. Запісы 1983-1985 гг.  

Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў (Працяг).      

 

Дэбют

Зміцер Копаць. Слоік Свабоды. Апавяданне.            

 

Пераклады 

Тадэвуш Ружэвіч. Падзенне. Верш і паэма. Пераклад Сяргея Прылуцкага.           

 

Памяць

Генадзь Бураўкін. Апошняе сумоўе. Сяргей Шапран – пра развітальныя сустрэчы з Генадзем Бураўкіным. (Заканчэнне).        

 

Спадчына

Сяргей Чыгрын. Яму сніліся Скарына і Міндоўг. Творчы партрэт Міколы Арочкі.       

 

Біяграфія

Сяргей Шапран. Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі. (Працяг).

                                                         

Кантэкст 

Юры Пацюпа, Вячаслаў Мартысюк. Праўда дзесьці побач. Пра атрыбуцыю і фалькларызацыю. (Заканчэнне).   

 

Эсэ

Міхась Скобла. Саркафагі страху. З будучай кнігі.    

 

Дыскусія

Непрыдуманая літаратура / літаратура нон-фікшн у Беларусі – што гэта? Круглы стол.                      

              

Згадкі

Славамір Адамовіч. Мая Украіна. Восем эпісодый аднаго жыцця.         

 

Дыяспара

Сяргей Казак. «Тут ёсць і жыве Беларусь!» Беларуская прысутнасць на старонках украінскіх эмігранцкіх выданняў.       

 

Дослед

Ірына Шаўлякова. Любіць Зеўса: сацыялогія літаратуры як “прываротная сіла”.                      

 

Кнігапіс

Леанід Галубовіч. Сляды ў сумётах. Рэцэнзія на кнігу Таццяны Барысік.

Нумар № 76
|23 чэрвеня 2015|

Чытайце ў нумары:

Андрэй Федарэнка. Шчасце. Апавяданне.                                       

Міхась Зізюк. Развітанне з летам. Аповесць.          

Віктар Казько. На кручку. Нізка апавяданняў (Працяг).

Уладзімір Сіўчыкаў. Штодзённік. З нізкі “Уладзевы гісторыі”.              

Аляксей Чубат. Навушнікі. Апавяданне.                       

 

Васіль Зуёнак. Першародства. Вершы.                    

Васіль Макарэвіч. Матчын двор. Паэма.                        

Анатоль Брусевіч. Вяртанне ў адсутнасць. Вершы.       

Павел Гаспадыніч. Аблокі над Крыўяй. Вершы.               

Вольга Гронская. Мора ўнутры мяне. Вершы.          

Яўгенія Пракапчук. Вышыванка. Вершы.                         

 

“Парадны ўваход у мастацтва”.

Сучасная літоўская паэзія і проза. Пераклалі Паўліна Вітушчанка, Марыя Мартысевіч, Сюзанна Паўкштэла, Андрэй Хадановіч

Айдас Марчэнас. Вершы.                

Гінтарас Граяўскас. Вершы.            

Гедрэ Казлаўскайтэ. Вершы.           

Гедра Радвілавічутэ. Апавяданні.    

 

Тэатр

Васіль Дранько-Майсюк.

Сатурніянка. Меладраматычная містэрыя ў дзвюх дзеях з пралогам і эпілогам. 

Памяць

Генадзь Бураўкін. Апошняе сумоўе. Сяргей Шапран – пра развітальныя сустрэчы з Генадзем Бураўкіным.           

Зіновій Прыгодзіч. “Сэрца паэтава біцца павінна – дваццаць чатыры гадзіны”. Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Максімам Лужаніным                  

Біяграфія

Сяргей Шапран. Уладзімір Някляеў. Незавершаная аўтабіяграфія. Старонкі новай кнігі (Працяг).                                           

Кантэкст

Юры Пацюпа, Вячаслаў Мартысюк. Праўда дзесьці побач. Пра атрыбуцыю і фалькларызацыю.         

Эсэ

Міхась Скобла. Саркафагі страху. З будучай кнігі.    

Практыкум

Анатоль Івашчанка. Мая беларускамоўнасць: між здрадаю і кампрамісам.              

Прачытанне

Ірына Саматой. Запіс мінулай эпохі. Дзённікавая проза Сакрата Яновіча.                              

Кнігапіс

Павел Абрамовіч. Беларускі боль Ніла Гілевіча. Рэцэнзія на кнігу “У віры быцця”.       

Леанід Галубовіч. Абрыс паэта. Рэцэнзія на кнігу Антона Рудака.      

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

Нумар № 75
|27 красавіка 2015|

Паэзія — вершы розных гадоў Леаніда Галубовіча, новыя творы Валянціны АксакАксаны Спрынчан, Змітра Захарэвіча, Алеся Емяльянава.

Проза — аповесць Міколы Захаранкі, урывак з рамана Алеся Аркуша, апавяданне Андрэя Паўлухіна. У “Дэбюце” — абразок Надзеі Тачыцкай.

Пераклады — “Проглас” Канстанціна Філосафа з прадмовай Айца Яўгена Усошына ў перастварэнні Алеся Камоцкага.

Нон-фікшн у нумары прадстаўлены працягам “Незавершанай аўтабіяграфіі” Уладзімера Някляева, запісамі Міколы Гіля і Сержука Сыса, эсэ Людмілы Рублеўскай.

У рубрыцы “Памяць” — Ала Сямёнавапра Анатоля Сыса і Уладзімір Содаль пра Францішка Багушэвіча.

Маладыя гомельскія даследчыкі аналізуюць сучасны літаратурны працэс,Уладзімір Дрындрожык гутарыць з Віктарам Сямашкам пра беларускую музыку.

Напрыканцы нумара — рэцэнзіі на выданні і традыцыйны агляд кніжных навінак.   

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Нумар № 74
|25 лютага 2015|

Проза — Віктар Казько, Франц Сіўко, Уладзімір Сцяпан, Вінцэсь Мудроў, Паліна Качаткова.

Паэзія — Васіль Зуёнак, Марыя Вайцяшонак, Валеры Дубоўскі, Таццяна Будовіч, Андрэй Сцепанюк. У “Дэбюце” — вершы Паўла Дарохіна.

Пераклады — аповесць Валадзіміра Даніленкі (з украінскай перастварыў Барыс Пятровіч), апавяданні Інгвара Амб’ёрнсана (з нарвежскай перастварыла Лідзія Ёхансэн).

У вянок памяці Рыгора Барадуліна — прадмова Сяргея Шапрана, успаміны Валянціны БарадулінайГенадзя Бураўкіна, Валянціны Быкавай, Арнольда Макміліна, Уладзіміра Сіўчыкава, Рыгора Сітніцы.

Запісы Ніла Гілевіча, Зянона Пазьняка, Анатоля Астапенкі. Працяг “незавершанай аўтабіяграфіі” Уладзімера Някляева (аўтар Сяргей Шапран). Працяг “заўчасных успамінаў”Аляксандра Лукашука.

Рэцэнзіі Сяргея Кавалёва (на кнігу Ігара Запрудскага) і Леаніда Галубовіча (на кнігу Касі Сянкевіч). Галіна (менавіта такі псеўданім) з мастацтвазнаўчым эсэ.

Новыя выданні на кніжных паліцах “Дзеяслова”.

Нумар № 73
|17 снежня 2014|

Перадкалядны нумар часопіса «Дзеяслоў» багаты на глыбокія тэксты і вядомыя імёны. У свежым выданні — новыя вершы Уладзіміра Някляева і Змітра Вішнёва, проза Алеся Пашкевіча і Андрэя Федарэнкі. Таксама вашай увазе — пераклады, літаратуразнаўчыя і гістарычныя даследаванні, мемуары.

Паэзія прадстаўлена, акрамя вышэй згаданых аўтараў, нізкамі Васіля Дэбіша, Наталлі Русецкай, Алены Гінько, Змітра Баяровіча. Дэбютуе з вершамі Мікіта Найдзёнаў.

Проза — Сяргей Абламейка, Дзмітрый Падбярэзскі, Аляксей Філатаў, Марына Яўсейчык.

Пераклады: санеты Бенедыкта Янкоўскага ў перастварэнні з польскай мовы Антона Францішка Брыля і Ганны Янкута; апавяданне ўкраінскай аўтаркі Тані Малярчук загучала па-беларуску дзякуючы Лідзе Наліўка.

У «Спадчыне» — заканчэнне публікацыі студэнцкага дзённіка Рыгора Барадуліна.

Сяргей Шапран прадстаўляе старонкі з новай кнігі — «незавершаную біяграфію» Уладзіміра Някляева.

Эсэістыка ў «Дзеяслове» прысвечаная нашай гісторыка-культурнай спадчыне і слынным беларусам, якія працавалі не толькі на радзіме, але і за яе межамі.

Леанід Галубовіч рэцэнзуе апошні паэтычны зборнік Генадзя Бураўкіна «Нагаварыцца з зоркамі…».

Нумар традыцыйна завяршаецца аглядам беларускіх кніжных навінак.

Нумар № 72
|31 кастрычніка 2014|

ЗМЕСТ


Галіна Каржанеўская. Дзень добры, будучыня! Апавяданне.
Сяргей Рублеўскі. Адыходнікі. Апавяданне.
Віктар Супрунчук. Дачнікі. Аповесц
Васіль Жуковіч. Правінцыйныя гісторыі. Два апавяданні.
Алесь Аркуш. Мясцовы час. Урывак з амаль дакументальнага рамана. 
Уладзімір Сіўчыкаў. Іронія лёсу. З нізкі “Уладзевы гісторыі”. (Працяг).

Андрэй Хадановіч. Гейзер. Вясёлка. Барселона. Вершы.

Фелікс Баторын. Яблычны пах цішыні. Вершы.
Аляксей Саламаха. Касцюшкава прысяга. Паэма.
Ярына Дашына. Пакой чакання. Вершы.
Дзмітры Шыла. Няшэры сезон. Вершы.
Павал Хадзінскі. Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў. Вершы.

Юр Іздрык. Шанс on. Вершы. Пераклад з украінскай Наталлі Русецкай.
Эва Ліпска. Дзень усіх жывых. Вершы. Пераклад з польскай Андрэя Хадановіча.

Пераклады
Мойша Кульбак. Бойтра. Драматычная паэма ў шасці карцінах. Пераклад з ідыша, прадмова, слоўнік Фелікса Баторына.

Рыгор Барадулін. «Вярніся, вясна мая!..» Студэнцкі дзённік. (Працяг).
Мікалай Улашчык. Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне. Прадмова Арсена Ліса. 
Віктар Маркавец. Трус кавец. На матывы Рабіндраната Тагора. 
Аляксандар Лукашук. Людзі без ценю. Заўчасныя ўспаміны. (Працяг). 
Ала Сямёнава. Homo homini...

Наталля Гардзіенка. Юры Попка: пісьменнік нявыдуманай літаратуры. 
Зоя Матусевіч. Пра гісторыю – мовай мастацтва. 
Ірына Шаўлякова. Праектаванне будучыні ў немагчымай рэальнасці. Да 60-годдзя з дня нараджэння Алеся Асташонка.
Разалія Александровіч. Яе любіў Алах. Успаміны пра бабулю Зоф’ю Карыцкую. 
Сяргей Чыгрын. Аб гэтым казаў мне Сакрат. Успамін пра Сакрата Яновіча. 
Леанід Галубовіч. «Дзікія кветкі ссыльнага мейсца». Рэцэнзія на кнігу Марыі Вайцяшонак «Гняздо агню». 

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».

14372