Адкрыццё Літаратурнай кавярні

16 ліпеня ў кнігарні “Галіяфы” адбудзецца прэзентацыя першай ў Менску Літаратурнай кавярні, падчас якой выступяць Сяргей Вераціла, Сяргей Сыс, Альгерд Бахарэвіч. Пачатак – у 19 гадзін.

Будуць прэзентаваныя адмысловыя магніты з партрэтамі сучасных літаратараў.  Сярод першых герояў праекта: Юры Станкевіч, Валянцін Акудовіч, Адам Глобус, Сяргей Сыс, Алена Брава, Аляксей Палачанскі...

Добрая навіна для аматараў сучаснай літаратуры ў папяровым варыянце: падчас імпрэзы на ўсе кнігі выдавецтва "Галіяфы" будзе дзейнічаць зніжка.

Кнігарня "Галіяфы", Менск, Валгаградская, 4А