«Адваротны бок люстра»

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае Вас на прэзентацыю поўнага выдання прыгодніцка-фантастычнага рамана-трылогіі Ксеніі Шталенковай "Адваротны бок люстра".

Запрашаем наведнікаў пагутарыць пра гэтую кнігу і розныя іншыя, сустрэцца з цікавымі гасцямі вечарыны, а таксама паслухаць музыку ад Міхала Бараноўскага і гурта Nielha Zabyc’


Рыхтуйма свае пытанні і прыводзьма сяброў! 

Падчас вечарыны можна будзе набыць кнігу і атрымаць аўтограф. 

Кніжак хопіць усім!

10 сакавіка (чацвер) а 18:00. Уваход вольны.

Літаратурны музей М. Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а). 

Тэлефон для даведак: 3344269