Алесь Емяльянаў-Шыловіч прэзентуе сваю першую кнігу

1 ліпеня (панядзелак) у паб-клубе “Графіці” (зав. Калініна, 16) адбудзецца прэзентацыя першай паэтычнай кнігі Алеся Емяльянава-Шыловіча “Парасонечнасць”.

Кніга выйшла ў серыі “Кнігарня пісьменніка” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. Да яе прыкладаецца кружэлка з песнямі аўтара.

"Алесь Емяльянаў-Шыловіч – асоба ў літаратуры не выпадковая і не новая, адпаведна і яго ўласны зборнік вершаў варта разглядаць не як шчаслівы збег абставінаў, як часцяком здараецца з першымі кнігамі маладых творцаў, а як вынік плённае працы папярэдніх гадоў,” – піша ў рэцэнзіі на кнігу Усевалад Сцебурака.

У прэзентацыі ўдзельнічаюць:

Гурт “аРБа”

Алесь Камоцкі

Людміла Рублеўская

Сябры суполкі “Літаратурнае прадмесце”

Віктар Жыбуль

Джэці

Антон Рудак

Марына Варабей

Зміцер Вішнёў

 

Пачатак у 19.00. Уваход вольны