Алесь Камоцкі. Канцэрт сяброў у Купалаўскім

Канцэрт адбудзецца 10 чэрвеня ў Музеі Янкі Купалы (вул. Я. Купалы, 4). Пачатак у 18.00. 

Сяброўская пасядзелка ў межах падрыхтоўкі да чарговага канцэрта ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, які адбудзецца 17 чэрвеня, з абмеркаваннем рэпертуару і выказваннем разнастайных пажаданняў. Можна будзе паслухаць і тых, хто па розных прычынах не выйдзе на сцэну 17-га, і тых, хто ўвогуле на тую сцэну не імкнецца.

У вечары возьмуць удзел –

Алесь Камоцкі

Іна Перасецкая

Вольга Акуліч

Алеся Сівохіна

– спіс удзельнікаў удакладняецца


Уваход вольны