Алесь Камоцкі "Забірай маё лета"

Алесь Камоцкі шчыра запрашае на канцэрт для сяброў з нагоды прэзентацыі кніжкі "Забірай маё лета".

Ад аўтара: "Кніжка мусіла выйсці яшчэ ў 2014 годзе, але перыядычна ўзнікалі розныя спрэчкі. Напрыклад, наконт памеру. Нарэшце прыйшлі да таго, што будзем рабіць кніжную мініяцюру. Каб у кішэню прасцей было пакласці. Неаднаразова змянялася і назва. Былі варыянты ад “Неяк так” да канчатковага “Забірай маё лета”. Аздобілі ўсё традыцыйна фотаздымкамі. Іх зрабіў Вадзім Грудзько. Там сабрана шмат рознага, ад маленькіх вершаў да вялікага перакладу “Прогласа да Евангелля” Канстанціна Філосафа. Ёсць, дарэчы, і пераклады песень, напрыклад – “Besame mucho” Кансуэлы Веласкес".

Раніца, смак пацалунка –

Помніш, як гэта калісьці было ўпершыню?

Хочацца заўтра прачнуцца

І, як учора, у вочы табе зазірнуць.

Памяць і мроя паціху яднаюцца,

Мары знаходзяць спакой,

Новыя дні як заўжды пачынаюцца,

Але ўжо не з табой.

Месца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы (Мінск, вул. Купалы, 4)

Час: 15 чэрвеня а 19.00

Уваход вольны!