Алесь Плотка і Вольга Чайкоўская ў Віцебску

28 лютага ў Віцебску ў арт-прасторы Vitebsk4Me (Віцебск, вул. Кастрычніцкая, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі “Байсан”. Удзел возьмуць аўтар і паэтка Вольга Чайкоўская (так-так, бярыце кветкі). Пачатак у 18.00.

 

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне  стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня.  Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара - ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларускіх жанчынаў, што натхняюць на творчасць.

Кніга  выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” пад рэдакцыяй Наталлі Кучмель. Мастацкае ўвасабленне Vieršnica паводле ідэі аўтара выканала мастак Юлія Галавіна. Значны ўплыў на канчатковы змест і форму кнігі аказалі творцы Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч (Сачанка) і Віталь Рыжкоў. Замовіць кнігу па Беларусі і па-за яе межамі можна на афіцыйным сайце аўтара – http://www.baisan.org.

 

Плотка, слухаць вершы 

Плотка, глядзець вершы 

Вольга Чайкоўская, кніга “Лупы” 

 

Паводле прэс-рэлізу