Алесь Снег выступіць у "Доме Фішэра"

Паэтычная імпрэза пачнецца 18 красавіка ў 19:00 у «Доме Фішара» (пр. Незалежнасці, 84А). Уваход бясплатны, але прысутнасць у «Доме Фішара» каштуе 300 рублёў/хвіліна. Даведкі: +37529 8006997.

Алесь Снег — малады паэт, які са сваімі вершамі выступае пераважна на музычных канцэртах у розных кропках мапы: у Мінску, Львове, Бабруйску, Баранавічах.