Альгерд Бахарэвіч і Юля Цімафеева ў Віцебску

29 кастрычніка ў Віцебску – пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч і паэтка, перакладчыца Юля Цімафеева.
Арт-прастора «Талстога, 7», 19:00

Уваход: free-donation
Даведка: +375 25 913 38 76

Упершыню ў Віцебску -- супольная прэзэнтацыя рамана Альгерда Бахарэвіча “Дзеці Аліндаркі” (прэмія “Кніга году-2014”, 3-я прэмія Ежы Гедройця) і аднаго з самых яркіх паэтычных дэбютаў году, “Кнігі памылак”, зборніка вершаў і перакладаў Юлі Цімафеевай.

“Дзеці Аліндаркі” – кніга пра Язык і Мову, гісторыя двух дзяцей, беларускіх Гэнзэль і Грэтэль, якія заблукалі ў цёмным лесе нашай сучаснасьці. Беларускі акцэнт можна вылечыць, дастаткова проста выплюнуць костачку. Так кажа ўсемагутны Доктар, а яму можна верыць…

У “Кнігу памылак” Юлі Цімафеевай увайшлі як арыгінальныя вершы паэткі, так і зробленыя ёй за некалькі гадоў пераклады ангельскіх, амэрыканскіх, гішпанскіх і партугальскіх паэтаў.

Падзея ў Фэйсбуку