Альвідас Шляпікас
Альвідас Шляпікас, літоўскі паэт, пісьменнік, актор, рэжысёр і сцэнарыст, упершыню завітвае да беларускага чытача сваёй прозай, перакладзенай кнігай “Бог дажджу” – тонкай, лаканічнай, гранічна трапнай. Глыбокай, як возера з літоўскіх легендаў. 9 навэл-нітак аднае грыбніцы сплятаюцца ў агульны мікрасвет: пругкі, усёахопны і адчайна знаёмы.
Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 снежня ў кнігарні "Логвінаў" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00
У імпрэзе, акрамя аўтара, бяруць удзел:
Бірутэ Ёнушкайтэ
Даініус Гінталас
Антон Рудак
Альвідас Шляпікас
Сюзанна Паўкштэла
Ціхан Чарнякевіч
Андрэй Хадановіч
Імпрэза адбудзецца пры падтрымцы Пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Саюза беларускіх пісьменнікаў, Саюза літоўскіх пісьменнікаў, Літаратурнага Дома Логвінаў і Літоўскай Рады па Культуры.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг