Анатоль Брусевіч прэзентуе сваю кнігу ў Мінску

17 кастрычніка прэзентацыя зборніка паэзіі Анатоля Брусевіча «Апошні дзень» адбудзецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 15, п. 110). Пачатак у 16:00.

Біяграфічная даведка:

Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, сябра СБП. 

Нарадзіўся 28 верасня 1977 г. у г. Гродна. Друкуецца з 1989 г. у беларускіх і замежных выданнях. Вершы перакладаліся на на польскую, 
рускую, літоўскую, англійскую, грузінскую мовы.

Аўтар кніг паэзіі «Дуэль» (Гродна, 1992), «Падаю ў неба» (Гродна, 2006), «Апошні дзень» (Мінск, 2013), літаратуразнаўчай працы «Фактары беларускай культуры ў творчасці Адама Міцкевіча» (Гродна, 2008).