“Арэхападзенне” — паэтычны зборнік Віялеты Пачкоўскай будзе прэзентаваны ў Мінску

28 мая (аўторак) у кнігарні “логвінаЎ” (пр. Незалежнасці, 37а) адбудзецца прэзентацыя дэбютнага паэтычнага зборніка Віялеты Пачкоўскай “Арэхападзенне”. Кніга выйшла ў серыі “Пункт адліку” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

“Арэхападзенне — гэта кніга пра шчасце, простае, як два пальцы… Вас чакаюць успаміны пра бабуліны перапечкі, крыштальнае паветра і бесклапотную пенсію… Сумныя вершы пра шчаслівае каханне, самотнага бога і грамадскі транспарт”, — паведамляецца ў анатацыі да выдання.

 

У вечарыне возьмуць удзел:

Андрэй Адамовіч
Павел Анціпаў
Уладзь Лянкевіч
Андрэй Пакроўскі
Віялета Пачкоўская
Юлія Цімафеева
Юля Арцёмава

Пачатак у 19.00. Уваход вольны