Аўтограф-сесія аўтаркі містычнага рамана пра Мінск Паліны Качатковай

27 кастрычніка. Кнігарня «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66, цокальны паверх). 19:00.

Імпрэза прысвечаная выхаду новай кнігі Паліны Качатковай.

Аўтарка прачытае фрагмент містычнага раману пра Мінск «Кватэра №0», Яго пачатак надрукаваны ў кнізе «Гняздо-2». Раман прысвечаны гісторыі адной таямнічай кватэры на праспекце Незалежнасці ў Мінску.

Папярэдняя кніга прозы Паліны Качатковай у 2013 годзе ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Яны апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду.

Сустрэча з пісьменніцай пройдзе ў кнігарні «Галіяфы» (Няміга, 3, павільён 66, цокальны паверх). Пачатак а 19:00. Уваход вольны.