Аўтограф-сесія фотамастака Сяргея Ждановіча

30 студзеня (чацвер) у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а) адбудзецца аўтограф-сесія аднаго з самых яскравых беларускіх фотамастакоў – Сяргея Ждановіча. Нагода – выхад у серыі “Калекцыя пARTызана” яго фотаальбома “Безназоўны”.

У аўтограф-сесіі акрамя фотамастака возьме ўдзел галоўны рэдактар часопіса "пARTызан” Артур Клінаў і мастацтвазнаўца Тацяна Арцімовіч. Пачатак а 19. Уваход – вольны.

Крыху пра “Калекцыя пARTызана”. Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту - 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.