Аўтограф-сесія гурта Tonqixod

Tonqixod выдае свой пераможны дэбютны альбом "Прадмова". Першыя асобнікі з аўтографамі музыкаў можна будзе набыць 15 красавіка а 18-й падчас адмысловай сустрэчы з фанатамі і прэсай у кнігарні "ЛогвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а).

Пасля сустрэчы, 20 красавіка, у Тэатры беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44)  пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі "Будзьма беларусамі!" гурт дасць вялікі сольны канцэрт.

Паводле прэс-рэлізу