Беларуска-нямецкія Каляды

А калядачкі, а скарэйце вы,

А калядачкі, а барджэйце вы!

Нашы бабачкі пасядзець хочуць,

Нашы дзевачкі пагуляць хочуць.

“Песні народных свят і абрадаў”

Надыходзяць чароўныя калядныя дні. Ад свята мы чакаем нейкага асаблівага настрою, марым аб здзяйсненні жаданняў, верым у казку і цуд.

Нашыя продкі таксама з нецярпеннем чакалі Калядаў, абавязкова адказна рыхтаваліся. Каляды – свята вясёлае. Лічылася, што толькі вяселле, шумлівыя гулянні могуць напалохаць злыдняў ды аберагчы людзей ад іх. Дык паспрабуем і мы певесяліцца! Не дзеля забаўкі, а для дабрабыту.

Вас чакае:

v Народныя калядныя спевы і танцы;

v святочная віктарына паміж нямецкімі і беларускімі ўдзельнікамі;

v кава і салодкі пачастунак (самаробны салодкі пачастунак ад гасцей вітаецца);

v абмен падарункамі (для ўдзелу прынясіце з сабой маленечкі падарунак);

v беларуская народная калядная гульня “Вішанька”;

v конкурс святочных фотаздымкаў і калядных пачастункаў;

v калядная п’еса на нямецкай мове;

v майстар-клас па вязанні;

v калядная варажба;

v …і яшчэ шмат цікавага.

Свята адбудзецца 18 снежня ў 18.00 у Літаратурным Музеі Максіма Багдановіча па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 7а.

Жадаючых наведаць наша мерапрыемства просім зарэгістравацца па тэл. 334 56 21 або 209 59 90, ці праз Е-mail: ifd@bsu.by.

Паводле прэс-рэлізу