Беларуска-нямецкія Каляды

Зноў за вокнамі зіма – час кароткіх дзён і доўгіх начэй. Але мы любім гэту пару года. Менавіта зімой да нас прыходзяць Каляды – свята народнай містыкі і прыемных неспадзяванак. Яго з нецярпеннем чакаюць не толькі дзеці, але і дарослыя. Калядныя святы ўносяць у наша жыццё новыя промні святла, любові і надзеі. Запрашаем вас 16 снежня а 17 гадзіне ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вуліца М. Багдановіча, 7а) на казачнае свята “Беларуска-нямецкія Каляды ”.

Вас чакае:

v адкрыццё выставы “Калядныя вечары” вучняў мастацкай майстэрні Уладзіміра Сайко;

v варажба;

v майстар-классы па ўпрыгожванні пернікаў і калядных цацак;

v выступленне Рэспубліканскай моладзевай грамадскай арганізацыі “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства”;

v цікавыя і вясёлыя гульні;

v конкурс на лепшую святочную выпечку і самую прыгожую паштоўку;

v абмен падарункамі (прынесці з сабой невялічкі падарунак)

і яшчэ шмат цікавага!

Майстар-класы і варажба пачнуцца а 17 гадзіне, адкрыццё выставы “Калядныя вечары” – у 17.30.

Свае паштоўкі вы можаце дасылаць на электронную пошту ifd@bsu.by ці прынесці ў дзень свята.

Уваход на мерапрыемства па папярэдняй рэгістрацыі па тэлефонах:

(8017) 334 – 56 – 21, (8017) 209 – 59 – 90 ці па E-mail ifd@bsu.by.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул.М. Багдановіча, 7а).

Куратар мерапрыемства: старшы навуковы супрацоўнік Вольга Шаўчэнка.