Беларуска-шведскі вечар памяці Юрыя Гуменюка ў Беластоку

У суботу, 11 траўня, у беластоцкай Галерэі імя Сленьдзіньскіх адбудзецца літаратурная вечарына, прысвечаная памяці трагічна загінулага гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка.

Удзел прымуць: Валерыя Кустава, Дзмітрый Плакс, Зміцер Вайцюшкевіч, Мікола Маркевіч і Стэфан Эрыксан.

Вечарына адбудзецца ў межах беларуска-шведскага перакладчыцкага семінара, што пройдзе ў Беластоку 10-12 траўня.