«Беларуская драматургія 1920-х — 1930-х»

15 сакавіка 2016 года ў 19.00 напярэдадні Сусветнага дня тэатра Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае на лекцыю тэатральнага крытыка, выкладчыка БДУ, супрацоўніка Цэнтра эксперыментальнай рэжысуры, кандыдата мастацтвазнаўства Аляксея Стрэльнікава.

Беларуская драматургія 1920-1930-х - гэта найцікавейшы культурны феномен, звязаны з энтузіязмам першых гадоў беларускай дзяржаўнасці. У літаратуру, у тэатр прыйшла вялізная колькасць людзей, якія прагнулі творчасці, што прынясе карысць свайму народу і ўсяму свету.

І гэта велізарная няўдзячнасць і несправядлівасць той прабел, які паўстаў у грамадскай свядомасці паміж "Тутэйшымi" (1922) і "Хто смяецца апошнiм" (1939).

Напісанае застаецца, рукапісы не гараць. Але што застанецца ад сыграных спектакляў? Як аднавіць страчаныя дэкарацыі і касцюмы? Дзе пачуць рэха апладысментаў?

Беларускі тэатр 1920-1930 гг. зачынілі, забаранілі і расстралялі. Засталіся артыкулы пра спектаклі, дыскусіі, пратаколы абмеркаванняў. У падручніках гісторыі літаратуры ён вывучаецца часта адным абзацам. Імёны драматургаў вядомыя толькі спецыялістам, часта згубленыя нават тэксты п'ес. Гэта грознае папярэджанне нам цяперашнім.


Пачатак а 19-й. Уваход 15 000 руб

Адрас: вуліца Карла Маркса, 30;
Кантактны тэлефон: (017) 327-27-50; +375 29 268 31 08 (Таццяна Ткачова)