"Белая муха, забойца мужчын"

5 красавіка ў музэі Петруся Броўкі – сустрэча зь пісьменьнікам Альгердам Бахарэвічам. Альгерд Бахарэвіч падзеліцца сваімі парыскімі ўражаньнямі і прэзэнтуе новы раман “Белая муха, забойца мужчын”, які выйшаў напрыканцы 2015 году ў выдавецтве “Галіяфы” і атрымаў самыя розныя водгукі крытыкаў і чытачоў. Гэта першая прэзэнтацыя рамана ў музэі Петруся Броўкі.

Дыскусія закране ня толькі літаратурныя, але і грамадзкія праблемы, узьнятыя ў кнізе. Пісьменьнік Альгерд Бахарэвіч нядаўна вярнуўся з Парыжу, дзе цягам некалькіх месяцаў удзельнічаў у творчай праграме Цэнтра Рыкале – першы зь беларускіх літаратараў за ўсю гісторыю гэтай установы. Францускі пераклад рамана “Дзеці Аліндаркі”, месца беларускай літаратуры ў францускай культурнай прасторы, стэрэатыпы адносна Заходняй Эўропы і сучаснае жыцьцё Парыжу – пра ўсё гэта пойдзе размова на сустрэчы зь пісьменьнікам.

Пачатак – 18.00

Уваход вольны.