Bloomsday у Кнігарні "Логвінаў"

Сёлета 16 чэрвеня ў Мінску пройдзе першы Блумсдэй. Больш за дваццаць пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў, музыкаў, актораў і рэжысёраў, аб'яднаныя вольным духам Джойса, збяруцца ў кнігарні Логвінаў на вечар Леапольда Блума.

"Існуюць людзі, якія адначаюць тое, што яны называюць Блумавым Днём..." (З лістоў Джойса, 1924).

16 чэрвеня 1904 у Дубліне адбылося першае спатканне Джэймса Джойса і Норы Барнакл. Менавіта гэты дзень Джойс абраў часам дзеяння свайго вялікага Рамана "Уліс". Раніцай 16 чэрвеня 1904 адзін з галоўных герояў "Уліса" Леапольд Блум выходзіць з дому, каб пачаць сваю Адысею...

Кожны год 16 чэрвеня прыхільнікі Джойса, творчыя людзі і проста аматары літаратуры ва ўсім свеце адзначаюць Блумсдэй: чытаюць тэксты, малююць, сьпяваюць, ладзяць экскурсіі, танцуюць і, вядома, п'юць і балююць, як гэта любіў і ўмеў рабіць Джэймс Джойс.

У малых і вялікіх кнігарнях выступаюць найлепшыя аўтары. У самой Ірляндыі з 1982 Блумсдэй адзначаецца афіцыйна.

Пачатак беларускага Блумсдэю – 19.00.

 

Уваход вольны!

Падзея ў Фэйсбуку