«Ботиночки» Георгія Барташа
Адмысловыя госці: выдавец Зміцер Вішнёў, Антон Рудак, Ігар Клепікаў, Стась Карпаў.
8 сакавіка. Пачатак а 19:00. Уваход – вольны.
Людміла Рублеўская пра кнігу: “Зборнік называецца паводле верша пра чаравікі. Побытавы такі сюжэт... Купіў іх паэт, доўга шукаўшы, добрыя такія чаравікі. Артапедычныя сцілкі ўлезлі... А шчасця не адчуваецца. І сядзіць уладальнік і ненавідзіць гэты доўгачаканы абутак, бо ад яго няма радасці. Уласна кажучы, жыццё шараговага чалавека – гэта ўвесьчаснае набыццё чарговых чаравікаў. І толькі паэт разумее, што калі яны не прыносяць шчасця, застаецца выйсце – гуляць басанож па асфальце”.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг