“Будзьма!” прэзентуе “Сфагнум” Віктара Марціновіча

12 чэрвеня ў 19:00 у Інстытуце Гётэ (вул. Веры Харужай, 25/3) адбудзецца прэзентацыя кнігі Віктара Марціновіча “Сфагнум”.

У прэзентацыі возьмуць удзел: 
аўтар Віктар Марціновіч,
перакладчык Віталь Рыжкоў, 
акторы Алеся Сівохіна і Алесь Мойскі. 


Мадэратар сустрэчы — Усевалад Сцебурака. 

У межах прэзентацыі пройдзе аўтограф-сесія аўтара.

 

Уваход вольны.