"Чатыры": аўтаркі Вышаградскай групы

Сустрэча з чатырма аўтаркамі краін Вышаградскай групы.

На працягу аднаго вечара перад мінскай публікай выступяць Юстына Баргельска (Польшча), Марыя Ільяшэнка (Чэхія), Катарына Куцбелава (Славакія) і Тымэа Пензэш (Вугоршчына). Мадэратар – Андрэй Хадановіч.

Адмыслова да мінскай сустрэчы выйдзе кніга “Чатыры”, якая ўпершыню па-беларуску прадставіць творчасць вышэйпамянёных аўтарак.

28 красавіка а 19:00 у мінскім лофце “Балки” (Чапаева, 3).

Уваход вольны.