«Чытаем сваё»: Васіль Быкаў, «Знак бяды»

Літаратурны музей Петруся Броўкі і беларускі жаночы партал VELVET запрашаюць школьнікаў 11 класаў, іх настаўнікаў, а таксама ўсіх зацікаўленых на трэцюю сустрэчу другога сезона праекта «Чытаем сваё. Класіка» пад назвай «Васіль Быкаў. «Знак бяды». Неразгаданыя таямніцы»

Методыка цэласнага аналізу тэксту, папулярная ў расейскім літаратуразнаўстве і пакуль што не знаёмая беларусам, дазваляе адкрываць у знаёмых тэкстах нечаканыя глыбіні і плыні, сачыць за логікай аўтарскай думкі і паглыбляцца ў таямніцы аўтарскага замыслу.

Першая і апошняя старонкі «Знака бяды» – своеасаблівы пісьменніцкі код, не разгаданы па сённяшні дзень. Прачытайма іх разам – бо мы і ёсць тыя чытачы, для якіх той код ствараўся. Эксперыментальнае сумеснае чытанне старонак знакамітай аповесці – у праекце «Чытаем сваё. Класіка»

Вядоўца – журналіст, выкладчык, літаратуразнаўца Ганна Севярынец. Куратар – культуролаг Таццяна Ткачова.

18 снежня ў 17:00 у музеі Броўкі (К. Маркса, 30). Уваход вольны.