Cустрэча з французскім пісьменнікам Мішэлем Луё

Запрашаем 15 кастрычніка (серада) у 18.00 у кнігарню "Кніжны салон" (вул.Калініна, 5, метро Парк Чалюскінцаў) на сустрэчу-дыскусію з французскім пісьменнікам Мішэлем Луё, які шмат гадоў жыў і працаваў у розных краінах Усходняй Еўропы і Далёкага Усходу. 
Тэматыка -- культурны кантэкст розных краін, стасункі аўтар-выдавец, вобраз пісьменніка ў сучаснай літаратуры і іншае.
Арганізатар сустрэчы -- паэтка і перакладчыца Юлія Новік (прома-група ВЮ), пры спрыянні Пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь.