Cустрэча з нагоды выхаду рамана «Бывшие» Антона Кашлікава

19 верасня а 19:00 у менскай кнігарні «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37а) адбудзецца сяброўская сустрэча з нагоды выхаду папяровай версіі рамана «Бывшие» Антона Кашлікава. Кніга выходзіць у серыі «Бібліятэка 34mag».

Гэтым вечарам – нічога лішняга: толькі музыка, кніжкі і размовы. За музычны сапорт адказвае вядомы беларускі электроншчык Deech.

Сустрэча пройдзе пры падтрымцы 34mag.net, мультылэйбла «Пяршак», літаратурнага дома «Логвінаў» і вінілавай крамы DSS Vynil Shop.

Крыху пра кнігу. Раман «Бывшие» – шызафрэнічная гісторыя кахання на тле навакольнага абсурду, напісаная ў Кіеве і Менску напрыканцы нулявых. Гледзячы на падзеі, сведкамі якіх мы зрабіліся апошнімі гадамі, можна толькі горка здзівіцца выпадковай празорлівасці аўтара.