Cустрэча з італьянскім празаікам Матэа Нучы

У межах мерапрыемстваў ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша Пасольства Італіі сардэчна запрашае на сустрэчу з празаікам Матэа Нучы, фіналістам нацыянальнай прэміі “Стрэга” за 2017 год са сваим апошнім раманам “Варта скарыцца ночы”.

Прэмія “Стрэга” (іт. Premio Strega) - адна з самых прэстыжных італьянскіх прэмій у галіне літаратуры. Уручаецца штогод, пачынаючы з 1947 года, за лепшы мастацкі твор на італьянскай мове, выдадзены паміж 1 мая папярэдняга і 30 красавіка бягучага года. Сярод лаўрэатаў былі такія пісьменнікі, як Чэзарэ Павэзэ (1950), Альбэрта Маравія (1952), Умбэрта Эка (1981) і многія іншыя. Сёння галасаванне адбываецца наступным чынам: група з 400 прадстаўнікоў італьянскай культурнай эліты за два раунды выбірае пяць фіналістаў і пераможцу. Абвяшчэнне вынікаў адбываецца ў першы чацвер ліпеня на Віле Джулія ў Рыме.

Сустрэча адбудзецца 1 сакавіка 2018 г. у Канферэнц-зале выставачнага павільена БЕЛЭКСПА (пр. Пераможцаў, 14) у 16.00. Уваход вольны.

https://www.illibraio.it/wp-content/uploads/2018/01/00000000000000208242-150x150.jpg

Матэа Нучы (Matteo Nucci) нар. у г. Рыме ў 1970 г., скончыў класічны ліцэй, пасля атрымаў дыплом па філасофіі. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па філасофіі, што застаецца яго асноўным заняткам, друкуе апавяданні і рэпартажы. Выпусціў наступныя кнігі мастацкай прозы: Рэчы сяброў агульныя (Sono comuni le cose degli amici, 2009); Бык ніколі не памыляецца, раман (Il toro non sbaglia mai, romanzo, 2011); Слёзы герояў (Le lacrime degli eroi, 2013); Варта скарыцца ночы (È giusto obbedire alla notte, 2017).

https://www.illibraio.it/wp-content/uploads/2017/06/88683366699788868336660-300x442.jpg

Паводле прэс-рэлізу