“ДУДКА БЕЛАРУСКАЯ” Францішка Багушэвіча”

21 сакавіка 2016 г. а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (па адрасе вул. Максіма Багдановіча, 7а) адбудзецца вечарына Дудка беларуская” Францішка Багушэвіча”, прымеркаваная адразу да шэрагу значных падзей: 176-годдзе знакамітага беларускага песняра, Сусветны дзень паэзіі і абвестка творчага конкурсу “Мая дудка” да 125-годдзя  выхаду першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка “Дудка беларуская”.

Францішак Багушэвіч – яркі нацыянальны паэт XIX стагоддзя, які імкнуўся абудзіць у народа пачуцці нацыянальнай самасвядомасці, любоў да роднай мовы і літаратуры. Ён узняўся на абарону “тутэйшага”, расказаў яму пра “бацькаву спрадвечную мову”, пра “сваю зямлю”, пра багатую гісторыю краіны. Нельга ўявіць беларускую літаратуру і гісторыю без яркай, шматграннай асобы пісьменніка.

На вечарыне ў Вас будзе магчымасць пачуць звесткі пра гісторыю стварэння лёсавызначальнага для беларусаў зборніка “Дудка беларуская”, сустрэцца з даследчыкамі творчасці і тымі, хто папулярызуе “слова” пісьменніка.

Інтрыга вечарыны – спецыяльны госць. У яго выкананні прагучыць адзін з сімвалаў творчасці Францішка Багушэвіча – дудка.

На мерапрыемства запрошаныя: пісьменнік, гісторык, перакладчык і мовазнаўца Кастусь Цвірка; пісьменнік, архівіст і  крыніцазнаўца Язэп Янушкевіч; галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская навука” Георгій Кісялёў; дырэктар беларускай турыстычнай кампаніі “Віаполь” Галіна Патаева, журналісты, аматары прыгожага беларускага пісьменства.

Арганізатар мерапрыемства – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Максіма Багдановіча, 13).

Куратар мерапрыемства – Ушылава Таццяна.

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.