Дыскусія "Беларуская літаратура за мяжой"

Сёлета ў значных выдавецтвах Нямеччыны, Украіны і Расіі выйшлі пераклады кніг Валянціна Акудовіча (кніга эсэ “Код адсутнасці”), Наталкі Бабінай (раман “Рыбін горад”) і Артура Клінава (раман “Малая падарожная кніжыца па гораде Сонца”).

Каму трэба беларуская літаратура за мяжой? Хто яе чытае? Якія тэмы цікавяць замежнікаў? Як папулярызаваць беларускую прозу і паэзію ў Еўропе?

У імпрэзе, прысвечанай гэтым тэмам, бяруць удзел:

Артур Клінаў

Наталка Бабіна

Валянцін Акудовіч

Павал Касцюкевіч, каардынатар міжнародных праектаў выдавецтва “Логвінаў”

Мадэратар – Альгерд Бахарэвіч.

18 кастрычніка. Кнігарня “логвінаЎ” (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. Уваход вольны