Дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст Аляксандр Тамковіч запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі "Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы -- да сада надзеі".

Імпрэза пройдзе ў межах культурніцкай кампанііі “Будзьма беларусамі!”

У ёй возьмуць удзел: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў, Старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч і іншыя.

Апроч таго, чакаецца выступ фальклорнага гурта “Гасцінец” .

Мадэрацыя -- паэтка Валярына Кустава.

Чакаем Вас 12 КРАСАВІКА ў 17.00 па адрасе – Мінск, Веры Хоружей, 3-601, 6-ы паверх.