Дыскусія «Мастацкі Нонканфармізм — 1980-х і сёння»

Ці магчыма казаць пра феномен мастацкага нонканфармізму на беларускай глебе ў часы перабудовы? Якія тактыкі выкарыстоўвалі мастакі і якія мэты перад сабой ставілі? Што ўяўляе сабой мастацтва супраціву сёння? Каму альбо чаму (не)падпарадкоўваюцца сучасныя мастакі і мастачкі?

Паразважаць над гэтымі пытаннямі мы запрасілі мастацкую актывістку Вікторыю Біран, пісьменніка і мастака Адама Глобуса, гісторыка Аляксея Братачкіна і мастака Аляксея Талстова. Мадэратарка Таня Арцімовіч

У траўні 2015 года «pARTisan» зладзіў выставу «Мінск. Нонканфармізм 1980-х», на якой былі прадстаўленая ўнікальная фотадакументацыя жыцця неафіцыйнай мастацкай сцэны часоў перабудовы. Зараз у «Калекцыі Партызана» рыхтуецца адмысловае выданне з матэрыяламі выставы і тымі архівамі, якія не ўвайшлі ў экспазіцыю. Адмыслова да гэтай падзеі мы вырашылі правесці сустрэчу, прысвечаную тактыкам мастацкага супраціву ў тыя часы і сёння.

16 студзеня, 19.00. Кнігарня «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Паводле прэс-рэлізу