Дыскусія з удзелам выбітнага ўкраінскага інтэлектуала Міколы Рабчука
У мінскім “Прэс-клубе” 24 студзеня адбудзецца публічная дыскусія “Геапаэтыкі/геапалітыкі: украінская і беларуская літаратуры і праблемы ідэнтычнасці на "посткаланіяльнай" мапе Еўропы”.
Удзельнікі:
Мікола Рабчук – паэт, перакладчык, публіцыст, культурны і палітычны аналітык, віцэ-прэзідэнт Украінскага ПЭН-клубу.
Наталка Бабіна – пісьменніца, грамадская дзяячка
Андрэй Хадановіч – паэт, пераклачык, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра
Мадэратар – паэт і філосаф Ігар Бабкоў.
Адрас "Прэс-клуба": Мінск, вуліца Веры Харужай 3, офіс 601. Пачатак а 19.30, уваход – вольны.
Дыскусія адбудзецца ў межах “Года ўкраінскай літаратуры з кнігарняй "Логвінаў” і пры падтрымцы Пасольства Ўкраіны ў Рэспубліцы Беларусь, “Лятучага ўніверсітэта” і “Прэс-клуба”.
Паводле прэс-рэлізу
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг