Два Арфеі: параўнальнае абагаўленне (Апалінэр і Галчыньскі)

Таварыства мёртвых паэтаў. Пяць вечароў з Андрэем Хадановічам

Літаратурны музей Петруся Броўкі і грамадская кампанія “Будзьма беларусамі” запрашаюць на публічныя лекцыі паэта і перакладчыка Андрэя Хадановіча, які прапануе ўсім, хто не спалохаецца, пяць літаратурных вандровак у таварыстве мёртвых (вядома ж, здольных яшчэ як ажываць!) аўтараў.

Літаратар пазнаёміць слухачоў са сваімі ўлюбёнымі французскімі і польскімі паэтамі, пагаворыць пра найважнейшых для сябе беларускіх лірыкаў, спыніцца на праблемах мастацкага перакладу паэзіі – і нават тэкстаў песень.

У межах сустрэчаў – развагі, інтэрпрэтацыі, вершы ў арыгінале і беларускіх перакладах, спевы, інтэрактыўныя віктарыны з прызамі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі”!

Вечар другі

(Гіём Апалінэр і Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі)

  • “Сямю шпагамі меланхоліі…”: дзіцячыя хваробы дэкадансу.
  • “Песні (не)шчаслівага ў каханні”. Мост як любоўны топас.
  • (М)узы Гіменея: эпіталамы з сіропам і без.
  • “Зона” – тэрыторыя авангарду. Лірычны эпас Галчыньскага.
  • Буало: перазагрузка. Сімультанізм. Урбаністыка. Гратэск.
  • “Ёсць хутчэй быў палонны…”. Паэт і вайна.
  • Тэатр аднаго (і яшчэ аднаго) сюррэаліста.
  • “Колькі нонсэнсу ў паэзіі й колькі паэзіі ў нонсэнсе?”
  • “…Зайздросціць росту цыркача”: паэты ў беларускіх перакладах.

 

Спецыяльная госця – Марыя Пушкіна.

 

Пачатак а 19:00.

Уваход у музей 15 000 руб.

 

Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30 кв. №4)

Кантактная інфармацыя: (017) 327-27-50.