“Дзень Акудовіча”

Выдавецтва “Логвінаў” і “Беларускі калегіум” прэзентуюць:

Апошнюю кнігу Валянціна Акудовіча “Прачнуцца ранкам у сваёй краіне”.

У праграме:

- зала “Я ёсць” – галерэя “Ў”. Дыскусія пра мужчынскі клімакс ды іншыя актуальныя тэмы, з удзелам аўтара і рэдактара кнігі Ігара
Логвінава. Мадэратарка - Ірына Дубянецкая.

- зала “Мяне няма” – кнігарня “ЛогвінаЎ”. Здымкі дакументальнага фільма пра Валянціна Акудовіча з удзелам сяброў і калег, адкрытая камера.

- дарункі ад кнігарні “ЛогвінаЎ” і розыгрыш бясплатных асобнікаў кнігі.

Галерэя “Ў “і кнігарня “Логвінаў” (Незалежнасці, 37а). 17 траўня, 19.00. Уваход – вольны

Паводле прэс-рэлізу